Прывітанне, сябры! Мяне клічуць Іван Краўцоў. Сёння – роўна два месяцы з той пары, як на гэтым аўтамабілі спрабавалі выправадзіць Марыю Калеснікаву з краіны.
Шмат хто дагэтуль ставяць сабе пытанне, якім чынам яна здзейсніла свой смешны, але гераічны ўчынак, і вылезла з акна гэтага аўтамабіля і пайшла ў бок беларускай мяжы. Я пакажу вам, як.
Супрацоўнікі спецслужбаў вывалаклі Марыю Калеснікаву з мікрааўтобуса, заштурхалі яе ў аўтамабіль і заблакавалі дзверы дзіцячым замкам. Марыя паспрабавала адчыніць дзверы, адчыніла акно і такім вось чынам вылезла з аўтамабіля.
Паспрабуйце паўтарыць гэта са сваім аўтамабілем і выкладвайце відэа ў інтэрнэт.