21 верасня сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч выступіла сведкам на слуханнях па Беларусі ў Хельсінскай камісіі Кангрэса ЗША*. Публікуем тэкст выступлення Таццяны Хоміч.

Заяўленыя тэмы слуханняў: стан СМІ, становішча палітвязняў, міжнародна-праўныя наступствы дзеянняў беларускіх улад, зваротныя меры і варыянты палітыкі ЗША.

О чем говорила Татьяна Хомич? Полный текст выступления

Спадар Старшыня, Сябры Камісіі,

Дзякую вам за арганізацыю слуханняў, прысвечаных Беларусі, і за магчымасць далучыцца да групы шаноўных экспертаў «ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ЗАКОННАСЦІ І СВАБОДЫ У БЕЛАРУСІ».

На 18 верасня 675 чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Паводле дадзеных СК на момант 30 ліпеня 2021 года ў Беларусі заведзена 4690 крымінальных спраў, звязаных з пратэстамі ў Беларусі.

Вы пэўна чулі гісторыю пра адважную кабету, маю сястру Марыю Калеснікаву, якую выкралі невядомыя ў цэнтры Мінска 7 верасня 2020. У лістападзе 2020 г. у СМІ трапіла апвяданне Марыі з СІЗА, як яе выкрадалі і запалохвалі. 

Яны паставілі ўльтыматум: я з’язджаю з краіны і з-за мяжы раблю, што хачу, або мяне вывезуць — жывую ці часткамі. Зломяць пальцы, зачыняць на 25 гадоў на зоне, дзе я буду шыць кашулі сілавікам. Гутарка доўжылася пары гадзін з перапынкам на „адпачынак“ у камеры-адзіночцы, — расказвала Марыя Калеснікава.

Марыю прысудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Максіма Знака прысудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Віктара Бабарыку прысудзілі да 14 гадоў зняволення ўзмоцненага рэжыму. Максім Знак быў юрыстам штаба Віктара Бабарыкі падчас выбарчай кампаніі, дарадцам па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай і выступаў ад яе імя. 21 жніўня 2020 года Знак падаў ад імя Святланы Ціханоўскай іск у Вярхоўны суд Беларусі з просьбай прызнаць несапраўднымі вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

Гэта адны з самых працяглых тэрмінаў, прысуджаных палітычным зняволеным. Марыя, Максім і іх адвакаты цяпер абскардзяць прысуд у Вярхоўным судзе.

Уявіце, што існуе сама меней 675 падобных гісторый. Некаторыя палітычныя зняволеныя захворваюць на COVID, потым іх змяшчаюць у карантын са здаровымі сукамернікамі на 10 дзён. Яны не атрымліваюць ніякай дапамогі. Некаторыя пакутуюць хранічнымі захворваннямі. Часта яны западаюць у роспач і аб’яўляюць галадоўкі, як Ігар Лосік, Максім Знак і Інэса Студзінская. Некаторыя спрабуюць скончыць з сабой, як Сцяпан Латыпаў. У калоніі ёсць выпадак смерці: Вітольд Ашурак памёр пры нявысветленых абставінах.

Хто з’яўляецца палітычнымі зняволенымі ў Беларусі?

Гэта 675 звычайных людзей. Таксісты, завадскія працоўныя, студэнты, кіраўнікі ІТ-стартапаў, пенсіянеры, інжынеры.

Журналісты. У наш час 28 журналістаў прызнаныя палітычнымі зняволенымі

Студэнты і выкладчыкі. 46 чалавек з акадэмічнай супольнасці з’яўляюцца падазронымі і асуджанымі па крымінальных артыкулах. 12 чалавек асуджаныя на 2-2,5 гады калоніі за студэнцкі актывізм.

Непаўналетнія. Цімур Міцкевіч і Пётр Кірык. Міцкевіч бег з краіны, Кірыку далі 2 гады асады. Дзмітрый Стрыжак. Яму было 15 гадоў, таму яму не маглі даць тэрмін.

Праваабаронцы і актывісты. 7 праваабаронцаў цяпер з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі і ўсе яны з ПЦ «Вясна».

16 верасня, на волю выйшлі 13 чалавек, памілаваных указам Аляксандра Лукашэнкам. Гэта тыя, хто здзейсніў «злачынствы ў інтэрнэце» ці браў удзел у «масавых хваляваннях». Часткі з іх змянілі меру спынення на мякчэйшую, г. зн. крымінальны пераслед у дачыненні іх не сканчаецца. Раней за 19 жніўня былі адпушчаныя на волю трое супрацоўнікаў Прэс-клуба Беларусі. Іх выпускаюць па прашэннях пра памілаванне, дзе людзі згаджаюцца са сваімі злачынствамі. 

Тым часам сотні палітычных зняволеных утрымліаюцца ў беларускіх турмах ва ўмовах катаванняў па фальшывых палітычна матываваных абвінавачаннях і несправядлівым прысудах.  Колькасць беларускіх палітвязняў працягвае расці, між іншым людзей вінавацяць у нелаяльнасці да ўрада. Пры гэтым людзі атрымліваюць велізарныя тэрміны, сядзяць у турмах і ахвяруюць сваёй воляй, а часам і жыццём.

Перспектывы развязання крызісу цяпер вельмі цьмяныя, бо апошнім часам ён імкліва ператвараецца ў непазбежны тупік.

Далейшае палітычнае супрацьстаянне, напэўна, прывядзе да далейшай нестабільнасці ў рэгіёне. Крызіс найхутчэй прывядзе да поўнага знішчэння грамадзянскіх правоў беларусаў. І перспектывы любых палітычных пераўтварэнняў у Беларусі знікнуць. 

У гэтай сітуацыі час гуляе на руку Лукашэнкі.

  1. Першае, па меры таго, як рэжым Лукашэнкі прыстасоўваецца да санкцыйнага ціску, яно стане новай нормай, і перамоўныя пазіцыі Захаду няпазбежна саслабнуць.
  2. Другое, з часам падзеі ў іншых краінах прыцягваюць увагу сусветнай супольнасці, а цікавасць да Беларусі знікае.

Магчымы развязак

Неабходна захоўваць сталую ўвагу да сітуацыі ў Беларусі, каб Беларусь не прападала з парадку, а сітуацыя ў Беларусі не ставала ў тупік. 

Такая сталая ўвага дазволіць перыядычна правяраць гатовасць беларускіх улад да перамоў і змен. 

Выкарыстанне зручнага моманту для развязання цяперашняга крызісу з дапамогай серыі канструктыўных перамоў з удзелам прадстаўнікоў ЕС і ЗША бачыцца найбольш пераважным для ўсіх бакоў. Мэта дыялогу – вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі.  

Я хачу скончыць сваю прамову словамі маёй адважнай і каханай сястры Марыі.

«Жыццё ў Германіі і Еўропе шмат чаму навучыла мяне – асабліва павазе чалавечай годнасці і каштоўнасці чалавечага жыцця. Гэта тыя каштоўнасці, якія бароніць беларускі народ і за якія ён цяпер змагаецца. Вядома, мы знаходзімся толькі напачатку доўгага шляху, але я абсалютна ўпэўнена, што прыйдзе час, калі будуць выконвацца асноўныя правы чалавека, чалавечая годнасць і чалавечае жыццё стануць безумоўнай каштоўнасцю».

* Камісія па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкская камісія) — незалежнае ўрадавае агенцтва ЗША, створанае Кангрэсам у 1975 годзе для кантролю і заахвочвання выканання Хельсінскіх пагадненняў у сферы правоў чалавека, дэмакратыі і бяспекі ў 57 краінах. Камісія бярэ ўдзел у фармуляванні палітыкі ЗША ў дачыненні АБСЕ і дзяржаў-удзельнікаў, а таксама прымае непасрэдны ўдзел у яе выкананні. Камісія таксама займаецца пытаннямі выканання міжнародных норм у вобласці правоў чалавека ў былых савецкіх рэспубліках.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu