30 ліпеня ў Мінску адбыўся вялікі мітынг Святланы Ціханоўскай з удзелам Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай. Гэта было неверагодна! Таму што вы — неверагодныя. Усе тысячы чалавек, якія прыйшлі ўчора ў Парк Дружбы народаў.
Мы разам і мы моцныя! Усе маглі яшчэ раз пераканацца, што нас большасць.
Прыводзім фотасправаздачу і асноўныя тэзісы выступленняў.

blank

Святлана Ціханоўская

Я іду ў прэзідэнты не дзеля сябе, я іду ў прэзідэнты дзеля свайго мужа, дзеля сваіх і вашых дзяцей, дзеля вас усіх.

Я не палітык і ўлада мне не патрэбная. Але мой муж за кратамі. Я вымушана была хаваць сваіх дзяцей дзеля іх бяспекі. Я ахвяравала спакойным жыццём дзеля нас усіх. Я стамілася цярпець! Я стамілася маўчаць! Я стамілася баяцца!

У Мазыры працуе выдатны рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў, які ўлады збіраліся закрыць. А там былі дзеткі з асаблівымі патрэбамі. І Сяргей Ціханоўскі не змог абмінуць гэта. Ён паехаў туды, каб асвятліць гэтую праблему. Ён вельмі хацеў дапамагчы. І дзякуючы таму, што пра праблему даведаліся, што ён асвятліў гэтую праблему, яна была вырашаная. Рэабілітацыйны цэнтр у Мазыры працягвае працаваць. Чаму грошы на парады, палацы, еўрапейскія гульні і славянскія базары ў нас ёсць, а на дзяцей няма, на хворых няма, на пенсіянераў няма. Хіба гэта справядліва? Чаму ў нашай сацыяльна арыентаванай дзяржаве грошы ёсць толькі на тое, што патрэбна ўладзе, а старыя вымушаныя прадаваць ягады на трасах і стаяць у падземных пераходах з вязанымі шкарпэткамі, каб забяспечыць сабе існаванне. Прапрацаваўшы ўсё жыццё, яны жывуць у беднасці і знявазе. Хіба вы хочаце такой старасці?

Калі я стану прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, я зраблю тры рэчы. Па-першае, я вызвалю палітычных і эканамічных вязняў. Па-другое, я правяду рэферэндум па вяртанні Канстытуцыі 1994 года, дзе маюцца абмежаванні паўнамоцтваў прэзідэнта і тэрмінаў яго праўлення. Па-трэцяе, на працягу паўгода я ствару ўмовы і правяду сумленныя, незалежныя выбары новага прэзідэнта — і гэтага прэзідэнта абераце вы!

Rally

Вераніка Цапкала

Гэта было ў невялікім горадзе, які мы наведвалі з маім мужам, з Валерыем Цапкалам. Да мяне падышла жанчына на схіле гадоў, і яна мне распавяла сваю гісторыю, што яна адна выхавала траіх дзяцей, траіх сыноў, муж яе даўно памёр. Дзеці выраслі, не змаглі знайсці сябе ў гэтым населеным пункце, бо гэта маленькі горад. Яны спрабавалі з’ехаць у Мінск, у Мінску ў іх нічога не атрымалася, яны прынялі рашэнне і з’ехалі з Беларусі — так, як гэта зрабілі 750 000 грамадзян, нашых грамадзян за апошнія 25 гадоў рэжыму. Калі я ў яе спытала: «А чаму вы тут, чаму вы не хочаце з’ехаць, бо вашыя ж дзеці там, яны ўжо не тут?», Яна са слязьмі на вачах сказала: «Я нарадзілася ў гэтай краіне, я хачу жыць у гэтай краіне , я хачу памерці ў гэтай краіне. У мяне пахаваныя тут бацькі, муж, у мяне агарод, я хачу, каб я была пахаваная ў беларускай зямлі». І наступныя словы проста забілі мяне! Са слязьмі на вачах яна сказала: «Зрабіце так, каб мае дзеці вярнуліся! Зрабіце так, каб нашая моладзь больш ніколі не з’язджала!». І мы хочам пераменаў! Мы не хочам, каб Беларусь штогод губляла 40 000 грамадзян. Мы хочам тут жыць! Мы хочам гадаваць дзяцей у Беларусі!

blank

Марыя Калеснікава

Прывітанне, Мінск! Мой любы горад! Я рада бачыць вас, сябры! Дзякуй, што вы сёння з намі!

Яшчэ нядаўна мы ўсе казалі «ўсё адно нічога не зменіцца». Людзі не хадзілі галасаваць, бо думалі, што ўсё адно нічога не зменіцца. Людзі не спрачаліся, таму што думалі, што ўсё адно нічога не зменіцца. Людзі не паказвалі ўладзе, што яны народ, бо думалі, што ўсё адно нічога не зменіцца. Хіба вы так думаеце цяпер? Хіба цяпер вы думаеце, што вы нічога не зменіце? Не! Цяпер мы кажам: «Я магу ўсё змяніць!».

Такія беларусы, як мы, не выгадныя ўладзе, або рэжыму, як цяпер ён сам сябе называе. Такімі беларусамі складана кіраваць. Такім беларусам складана абяцаць і не выконваць свае абяцанні. Такіх беларусаў цяжка трымаць у няведанні. Такімі беларусамі трэба займацца, ад іх складана адмахнуцца, іх складана прымусіць кожную раніцу чакаць у машыне ці аўтобусе, пакуль праедзе ўлада. Такія беларусы актыўныя, іх усё турбуе, яны памятаюць, што гэта не яны абслугоўваюць уладу, а наадварот. Мы ж такія беларусы?

Раніцай, калі арыштавалі Віктара Дзмітрыевіча, я плакала. Усе пыталіся, ці разумеў Віктар Дзмітрыевіч, што яго могуць арыштаваць? Калі краінай кіруюць сілавікі – могуць арыштаваць каго заўгодна. Учора чалавека, які хоча стаць прэзідэнтам. Сёння – чалавека, які хоча за яго паручыцца. Заўтра – усіх беларусаў за тое, што яны маюць меркаванне. Хіба гэта нармальна? Хіба мы будзем гэта трываць?

Я памятаю гул вуліц у той дзень, гук сігналу аўтамабіляў, прыгожых і вольных людзей, нязгодных з прыніжэннем ад улады. Увечары я зноў плакала, але ўжо ад гонару і натхнення. Я бачыла людзей, якія не баяцца. Не баяцца фізічнай пагрозы. Не баяцца АМАП і аўтазакаў. Аўтазак – гэта ўсяго толькі машына! Хіба мы баімся машын? АМАП – гэта ўсяго толькі людзі! Хіба мы баімся людзей? Многія з іх хочуць ухіліцца ад выканання бесчалавечных загадаў і не чапаць сваіх жа беларусаў.
Тое, што цяпер адбываецца з намі — гэта не сумна. Гэта моцна і натхняльна! Гэтае лета, магчыма, найважнейшае лета ў нашым жыцці. З гэтага лета пачаліся перамены. Перамены, сябры! Перамены не здараюцца адразу. Перамены — гэта працэс, ад якога мы ўсе можам атрымаць задавальненне. Нічога не заканчваецца. Усё толькі пачынаецца. Мы змяніліся, і гэта — назаўжды.

Minsk Rally

blank

blank blank

blank

blank

blank

blank

blank

blankblank blank blankblank   blankblank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank  blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank  blank blank blank blank blank blank

Фото: Паша Кричко

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu