Арышт выбарчага фонду не перашкода збору і здачы подпісаў

Сёння, 17 чэрвеня 2020 г., пры спробе ажыццяўлення плацяжоў за кошт сродкаў выбарчага фонду, супрацоўнікі ААБ «Беларусбанк» паведамілі, што разліковы рахунак Віктара Бабарыкі, на якім знаходзіцца сфарміраваны выбарчы фонд, заблакаваны – арыштаваныя расходныя аперацыі па рахунку.  Дакументы, якія пацвярджаюць арышт або наяўнасць іншых падставаў для абмежавання кіравання сродкамі выбарчага фонду, прадстаўленыя не былі.

У цяперашні момант на разліковым рахунку знаходзяцца грашовыя сродкі выбарчага фонду ў суме больш за сто тысяч беларускіх рублёў.  Забарона на кіраванне дадзенымі сродкамі не дазваляе ў поўнай меры рэалізаваць выбарчыя правы. На неправамернасць такой забароны будзе звернутая ўвага ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў: намі будуць падрыхтаваныя і пададзеныя адпаведныя скаргі.

Разам з тым, арышт сродкаў выбарчага фонду не адаб’ецца на бягучай дзейнасці штаба. У штабе і на пікетах па зборы подпісаў працуюць валанцёры, сябры ініцыятыўных груп, якія не атрымліваюць аніякіх выплат.  Усе сабраныя подпісы будуць належным чынам верыфікаваныя і пададзеныя ў адпаведныя выбарчыя камісіі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu