Агульныя прынцыпы кампаніі

Сёння адбылася сустрэча штабоў трох альтэрнатыўных кандыдатаў: Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі.

Мы аб’ядноўваем нашыя намаганні!


Пяць асноўных прынцыпаў нашай перадвыбарчай каманіі:

  1. Мы будзем заклікаць выбаршчыкаў прыйсці на выбары 9 жніўня 2020 года і галасаваць.
  2. Мы вызвалім палітычных і эканамічных зняволеных, забяспечым права на перагляд справаў у незалежных і сумленных судах.
  3. Мы правядзём паўторныя сумленныя выбары пасля 9 жніўня 2020 года.
  4. Мы будзем інфармаваць выбаршчыкаў аб неабходнасці абараняць свой голас рознымі спосабамі.
  5. Мы будзем заклікаць удзельнічаць у ініцыятывах за сумленныя выбары: «Сумленныя людзі», «Права выбару», «Рух Праўда» ды інш., станавіцца назіральнікамі. Заклікаць у момант галасавання выкарыстоўваць механізмамі, якія будуць прапанаваныя для фіксацыі свайго голасу і яўкі.

Мы працягваем працаваць — далучайцеся да большасці! Прытрымлівайцеся прынцыпаў кампаніі, расказвайце аб іх сябрам, пераконвайце тых, хто яшчэ сумняецца.

Разам — пераможам!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu