16 верасня абарона падала ў Вярхоўны суд апеляцыйныя скаргі. Мы папрасілі адваката Уладзіміра Пыльчанку расказаць, што будзе пасля падачы скаргі, ці будзе падаваць Маша сваю асобную скаргу і колькі чакаць вердыкт Вярхоўнага суда.

Ці ўступіў прысуд у сілу?

6 верасня Мінскі абласны суд прысудзіў Машу і Максіма да 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд у цяперашні момант не ўступіў у законную сілу, бо не прайшоў 10-суткавы тэрмін для яго абскарджання і апратэставання. Калі ніхто з удзельнікаў працэсу гэтага не зробіць, то прысуд набудзе моц 21 верасня.

АЛЕ! Ні адвакаты, ні Маша з Максімам катэгарычна не згодныя з прысудам, таму яго будуць абскарджваць.

Куды падаецца скарга на прысуд?

Апеляцыйныя скаргі падаюцца ў Вярхоўны Суд, які будзе разглядаць справа ў якасці суда другой інстанцыі. Пададзеныя сёння скаргі можна ўмоўна назваць «папярэднімі». Ёсць магчымасць выказаць довады ў дадатковай апеляцыйнай скарзе не пазней, чым за 5 сутак да пачатку судовага пасяджэння. Таксама ў суд можна падаваць хадайніцтвы.

А Маша і Максім будуць падаваць свае скаргі?

Не толькі абаронцы, але таксама Марыя і Максім ад свайго імя маюць намер падаваць апеляцыйныя скаргі з СІЗА, на што ў іх есці тэрмін да 20 верасня.

Калі будуць разглядаць скаргі?

Калі будзе прызначанае паседжанне апеляцыйнай інстанцыі — невядома. Прыблізныя часовыя рамкі — ад аднаго месяца да паўгода. Само паседжанне, зазвычай, доўжыцца не больш за адзін дзень.

Які сэнс падаваць скаргу? 

Маша, прыкладам, не разумее, чаму суддзі прыйшлі да высновы пра яе вінаватасць. І я таксама не сумняваюся ў тым, што прысуд незаконны, не заснаваны на доказах. Лагічна, што, калі чалавек не здзяйсняў злачынства, ён не павінен згаджацца з неабгрунтаванымі абвінавачаннямі і судовымі развязкамі. Па гэтай прычыне мы будзем дамагацца скасавання прысуду. І ў тым, што рана ці позна гэта адбудзецца, я перакананы.

Калі Марыю перавядуць у калонію? 

Наконт накіравання ў калонію — на дадзены момант такія сцверджанні рабіць заўчасна, бо суддзі Вярхоўнага Суда яшчэ справы не разглядалі і развязку не прынялі. 

Калі ж яны вынесуць вызначэнне пра пакіданне прысуду без змены, то Марыю накіруюць для адбывання кары ў жаночую калонію ва ўмовах агульнага рэжыму ў кароткія тэрміны.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu