Як падкрэсліў сам Віктар Дзмітрыевіч у гутарцы з адвакатам Аляксандрам Пыльчанкам, Юрый не належаў да кола асоб, што прымалі рашэнні, ніколі не атрымліваў ад Віктара Дзмітрыевіча якіх-небудзь даручэнняў, не вёў з ім індывідуальных гутарак. Юры быў сябром ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў і не з’яўляецца ўпаўнаважанай асобай.

Віктар Бабарыка падкрэсліў, што ўдзельнікі сустрэчы ў СІЗА КДБ не перадавалі нікому паўнамоцтваў весці дыялог ці казаць ад іх імя.

Мы спачуваем Юрыю і ўсім людзям, якіх шляхам шантажу, гвалту і захопу рэжым выкарыстоўвае ў сваіх непраўдападобных і беззаконных гульнях. Мы рады, што на волю выйшла некалькі невінаватых, але ў турмах яшчэ сотні людзей, якіх там быць не павінна.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu
Мы хотели бы показывать вам уведомления о последних новостях и обновлениях на сайте
Dismiss
Allow Notifications