Заўтра Віктар Бабарыка пачынае тур па Беларусі

Ужо ў гэтую сераду, 3 чэрвеня, у 17:30 Віктар Бабарыка сустрэнецца з членамі ініцыятыўнай групы ў Гомелі. Сустрэча пройдзе на паркоўцы ГЦ «Сакрэт» (вул. Гагарына, 65, 3-ці паверх).

4 чэрвеня Віктар Бабарыка прыедзе ў Віцебск, 6 чэрвеня ў Берасце і Гродна, 7 чэрвеня ў Магілёў.

У Беларусі жывуць дзівосныя людзі, і важна выслухаць і пачуць голас кожнага чалавека. На сустрэчах можна будзе распавесці пра рэальнае становішча вобласці, агучыць праблемныя месцы горада і рэгіёна, а таксама задаць свае пытанні Віктару Бабарыку.

Прыходзьце на сустрэчы з пашпартам або пасведчаннем сябра ініцыятыўнай групы. Памятайце пра неабходныя сродкі аховы здароўя. Арганізатары будуць імкнуцца забяспечыць сацыяльна-бяспечны кантакт паміж удзельнікамі.

Што вы б хацелі спытаць у Віктара Бабарыкі? Якія праблемы ў першую чаргу трэба вырашаць у вашым горадзе і рэгіёне? А ў краіне? Пішыце ў каментарах да відэа на нашым YouTube-канале. Першы зварот — да гамельчукоў, чакаем вашых пытанняў у каментарах да відэазвароту.

Беражыце сябе, разам пераможам!

Яшчэ навіны

Падзяліцца