Як агітаваць

Раздзел будзе абнаўляцца

Што такое агітацыя

Агітацыя – дзейнасць, якая мае на мэце заахвоцiць або заахвочвае выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах, галасавання за тых ці іншых кандыдатаў або супраць іх. Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь мае права свабодна і без перашкодаў абмяркоўваць перадвыбарчыя праграмы, асабістыя і дзелавыя якасці кандыдатаў у Прэзідэнты, а таксама праводзіць агітацыю за ці супраць любога кандыдата.

Дзе і як

Кожны мае права свабодна абмяркоўваць кандыдатаў у Прэзідэнты дома з сям’ёй, у двары свайго дома з суседзямі, па дарозе на працу, у кавярні або на прыродзе з сябрамі. Ніхто не можа забараніць вам насіць адзенне з сімволікай або выявай таго ці іншага кандыдата ці абклейваць ёй свой асабісты аўтамабіль (праўда, за гэта ДАІ можа выпісаць вам штраф).

Тым не менш, будзьце ўважлівыя і асцярожныя: пры агітацыі не выкарыстоўвайце спецыяльнай тэхнікі або апаратуры і не заклікайце людзей масава збірацца ў грамадскіх месцах – такія паводзіны могуць быць расцэненыя як парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах.

Калі хочаце абмеркаваць кандыдатаў вялікай групай людзей – звярніцеся ў мясцовы выканкам з просьбай даць вам памяшканне для правядзення сустрэчы з іншымі выбаршчыкамі.

Друкаваная прадукцыя

Афіцыйная ўлётка кандыдата ў прэзідэнты завяраецца ЦВК, друкуецца толькі на грошы выбарчага фонду, на ёй ставіцца знак накладу.
Але вы маеце столькі розных матэрыялаў для таго, каб імі дзяліцца! 5 прынцыпаў аб’яднання штабоў, інтэрв’ю і звароты Святланы Ціханоўскай (выкарыстоўвайце толькі правераныя крыніцы), асноўныя пункты праграмы. Вы можаце дзяліцца імі самі.

Чаго нельга

Пры правядзенні перадвыбарчай агітацыі забараняюцца:

  • абразы і паклёпы ў дачыненні да службовых асобаў і кандыдатаў у Прэзідэнты;
  • заклікі да зрыву, адмены або пераносу выбараў;
  • прапаганда вайны;
    заклікі да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, агітацыя або прапаганда
  • сацыяльнай, расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці моўнай няроўнасці;
  • выпуск і распаўсюд матэрыялаў, якія распальваюць сацыяльную, расавую, нацыянальную або рэлігійную нянавісць і варожасць, прапаганду вайны;
  • раздача грашовых сродкаў, падарункаў і іншых матэрыяльных каштоўнасцяў, правядзенне льготнага распродажу тавараў, бясплатная рэалізацыя любых паслуг і тавараў, за выключэннем агітацыйных друкаваных матэрыялаў, адмыслова вырабленых з захаваннем патрабаванняў Выбарчага кодэкса для выбарчай кампаніі;
  • уздзеянне на грамадзянаў абяцаннямі перадачы ім грашовых сродкаў, матэрыяльных каштоўнасцяў;
    агітацыя за кандыдата ў Прэзідэнты, якая аплачваецца са сродкаў выбарчых фондаў іншых кандыдатаў.

Стаўцеся з павагай да агітацыі за іншых кандыдатаў: не дапускаюцца зняцце, заклейванне, замазванне, пашкоджанне агітацыйных друкаваных матэрыялаў, калі яны вырабленыя і размешчаныя з выкананнем патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Памятайце, што многае залежыць ад вашай ініцыятывы! Пытанні аб агітацыі выкладзеныя таксама ў артыкулах 45-47 Выбарчага кодэкса.

Падзяліцца

Menu