ВЫБАРЫ 2020

ГАЛАСУЕМ ТОЛЬКІ 9 ЖНІЎНЯ

Прыходзьце на выбары і галасуйце менавіта 9 жніўня: падрабіць вынікі выбараў будзе нашмат складаней.

ДА 9 ЖНІЎНЯ ГАЛАСАВАЦЬ НЕЛЬГА

Калі прымушаюць галасаваць датэрмінова – знайдзіце прычыну, каб адмовіцца:
скажыце, што прыхварэлі, што ўжо прагаласавалі або дамовіліся прыйсці ўсёй сям’ёй 9 жніўня.
Прымус да датэрміновага галасавання – артыкул 9.10 КоАП (пазбаўленне волі да 5 гадоў).

blank

Заходзьце на сайт belarus2020.org ужо цяпер і адзначце кандыдата, за якога будзеце галасаваць. Так мы будзем ведаць рэальны стан рэчаў.

9 ЖНІЎНЯ – ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ

blank

Надзеньце на руку любую белую стужку, калі вы за перамены і новага прэзідэнта.

blank

Вазьміце пашпарт і мабільны тэлефон і прыходзьце на ўчастак 9 жніўня пасля 15:00.

blank

Сфатаграфуйце запоўнены бюлетэнь і дашліце фота нам на сайт.

ЗА КАГО ГАЛАСАВАЦЬ 9 ЖНІЎНЯ?

9 жніўня ўсе павінны прыйсці на ўчастак і прагаласаваць за Святлану Ціханоўскую.

Віктара Бабарыку, Валерыя Цапкалу і Сяргея Ціханоўскага цынічна не дапусцілі да ўдзелу ў выбарчай гонцы. Цяпер двое з іх знаходзяцца ў СІЗА з прычыны сваіх перакананняў. Святлана Ціханоўская пасля затрымання мужа падала дакументы ў ЦВК і змагла дамагчыся, каб яе зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Штабы Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы падтрымалі Святлану, каб дапамагчы ўсім нам перамагчы на ​​прэзідэнцкіх выбарах і прывесці Беларусь да свабоднага і шчаслівага жыцця.

ЧАМУ НАМ ТРЭБА ГАЛАСАВАЦЬ ЗА СВЯТЛАНУ ЦІХАНОЎСКУЮ?

Пасля перамогі Святланы Ціханоўскай на выбарах 9 жніўня будуць праведзеныя новыя сумленныя выбары з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў, уключаючы Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Валерыя Цапкалу ды іншых. Такім чынам, галасуючы за Святлану Ціханоўскую, вы галасуеце за новыя выбары.

ШТО ВЫ СТРАЦІЦЕ, КАЛІ НЕ ЗРОБІЦЕ ГЭТАГА?

Магчымасць выправіць бязладдзе, якое прывяло да нізкіх заробкаў, неэфектыўнай эканомікі і беднасці людзей. Прывяло да таго, што самыя таленавітыя з’язджаюць з краіны. Да таго, што з COVID-19 змагаюцца самі грамадзяне, а па тэлевізары кажуць, што эпідэміі няма. Вы бачыце ўсё гэта вакол сябе. Горш ужо не будзе.

РАСКАЗВАЙЦЕ СЯБРАМ, ЗНАЁМЫМ, СУСЕДЗЯМ!

СУСТРАКАЕМСЯ НА ВЫБАРАХ 9 ЖНІЎНЯ! ГАЛАСУЕМ ЗА ПЕРАМЕНЫ!

Падзяліцца

Menu