“Выпускайце нашу Машу!” – гэтую фразу павінен быў сказаць Максім Знак. У той момант, калі людзі ў масках ламіліся ў штаб Віктара Бабарыкі, Максім запісвай відэа ў падтрымку Марыі Калеснікавай. Яму перашкодзілі… Але ён здолеў адправіць тэкст свайго звароту. І сёння голасам Максіма будзем МЫ!
Зварот Максіма Знака чытае Таццяна Хоміч, сястра Марыі Калеснікавай.
Выпускайце нашу Машу! Выпускайце нашу Машу!
У аўторак 8 верасня на мяжы адбылася адна з найвялікшых гісторый, якая пасля будзе ў падручніках.
Для Машы не пакінулі іншага выйсця, апроч як падраць і выкінуць у акно свой пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Гэта вы робіце ўсё для таго, каб пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь хацелася падраць і выкінуць.
Таму што якое ён дае права? Якую ён дае абарону? Грамадзян Рэспублікі Беларусь збіваюць, катуюць, выкрадаюць, беспрычынна затрымливаюць. Вы дали Машы пашпарт. Маша паказала, што вы з гэтым пашпартам зрабілі.
У чым палягае яе парушэнне, за што яе затрымліваюць? А калі хочаце цалкам разабрацца, што адбылося, хоць напэўна, вы і так ведаеце, паглядзіце прэс-канференцыю Антона Раднянкова і Івана Краўцова.
Я ведаю дакладна, што рабіла Маша, калі яе пакінулі ў спакоі ў камеры, у пакоі, не ведаю, дзе вы там яе трымалі. Я дакладна ведаю, што яна легла спаць, яна так заўжды робіць. Яна набіралася моцы, каб быць гатовай да доўгіх перамоў з тымі, хто прыдзе… для таго, каб іх… Дзяўбсці, дзяўбсці, дзяўбсці! Сваёй усмешкай! Шчырымі словамі і адкрытым поглядам. Маша абараняла ўсіх нас ад крывавых сцэнарыяў будучага. Маша супакойвала беларусаў і раз за разам казала, што дзейнічаць трэба па закону.
Зрабіце і вы па законе. Адпусціце нашу Машу. Падумайце, колькі памылак вы ўжо зрабілі. Прызнайце хаця б гэту памылку. Першым разам папрасіце прабачэння і адпусціце нашу Машу!
Я прашу ўсіх неабыякавых запісаць на відэа хоць пару словаў — хай людзі, якія утрымліваюць Машу, зразумеюць, што Машу трэба тэрмінова выпускаць.
Мы заклікаем усіх беларусаў запісваць відэа ў падтрымку палітвязняў!
Сябры, цяпер вельмі важна даць голас усім палітвязням. Вы можаце запісваць свае відэа і расказваць пра іх, пісаць ім лісты, маляваць плакаты, ставіць іх фатаграфіі на аватаркі ў сацыяльных сетках. Галасы большасці заглушыць не атрымаецца. Толькі разам мы зможам перамагчы!