«Шаноўныя сябры!

У наш штаб паступіла некалькі паведамленняў пра тое, што адміністрацыі асобных прадпрыемстваў заяўляюць, што іх супрацоўнікі павінны прыйсці з пашпартамі для здачы подпісаў за Віктара Бабарыку.

Вы ведаеце нашу дакладную пазіцыю: парушэнне выбарчага заканадаўства недапушчальна. Любы ўдзел адміністрацыі арганізацый у зборы подпісаў забаронены заканадаўствам. Калі раптам вы ведаеце пра такія факты — неадкладна паведамляйце нам. Па-першае, мы не будзем прымаць такія падпісныя лісты. Па-другое, у дачыненні да службовых асоб такіх прадпрыемстваў і іншых датычных асоб будуць накіраваныя заявы ў пракуратуру аб складанні пратаколаў па арт. 9.10 КаАП.

Добрага дня і зробім выбары сумленнымі!» — Віктар Бабарыка.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu