Мы запусцілі чат-бот! Ён стане асабістым памочнікам удзельнікаў ініцыятыўнай групы пры зборы подпісаў.
На аснове чат-бота кожны сябра ініцыятыўнай групы будзе паэтапна і на запыт атрымліваць паведамленні з галоўнымі навінамі і адказамі на пытанні. За дзень у праграме зарэгістраваліся 3441 чалавек!
Усім сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі прыйшла смс са спасылкай на чат-бот. Калі Вы па нейкай прычыне не атрымалі смс, просьба патэлефанаваць па нумары + 375 29 570 34 50 ці пакінуць заяўку, каб каманда Віктара Дзмітрыевіча аператыўна звязалася з вамі!
Просьба ставіцца з разуменнем да таго, што ў першыя дні чат-бот можа працаваць са збоямі, паколькі знаходзіцца ў тэставым рэжыме. Каманда працуе над тым, каб усе ўдзельнікі ініцыятыўнай групы як мага хутчэй атрымалі адказы!
Дзякуй Вам за ініцыятыву і цярпенне, разам пераможам.