У сераду, 24 чэрвеня, мы зноў выйшлі ў прамы эфір. Дзелімся галоўнымі тэзісамі.

У першую чаргу, распавялі пра тое, што сёння адвакат змог паразмаўляць з Віктарам Бабарыкай, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

“Віктар Дзмітрыевіч ў добрым здароўі. Мы ведаем, што вы пішаце яму паштоўкі, дзякуй вам. Пакуль ён атрымаў толькі адну, але спадзяемся, што ў найбліжэйшай будучыні і астатнія будуць яму дастаўлены.

Акцыі салідарнасці

Яны паказалі, што людзі, якія прагнуць пераменаў у краіне, з’ядналіся і сталі адзінай сілай:

“Ваша падтрымка і салідарнасць нас уразіла. Мы зразумелі, што мы – адзіны народ. І нас не запалохаць. За нас не трэба прымаць рашэнняў, дзе нам стаяць і як і куды выходзіць. Міліцыянтам, якія праявілі разважлівасць, дзякуй за смеласць. Зараз – час смелых, мы за 26 гадоў адвыклі ад гэтага. Мы прагнем міру, а дзяржава спрабуе эскаляваць гвалт. Людзі ў форме, не саромейцеся насіць форму, вы прысягалі нам. У вас ёсць сіла, але ёсць і адказнасць. Падумайце перад тым, як вы нешта робіце. Захоўвайце парадак, засцерагайце нас, мы павінны дзякуючы вам адчуваць сябе ў бяспецы “.

Што будзе 14 ліпеня?

“Што тычыцца таго, што будзе 14 ліпеня? Мы верым, што ўлада павінна справіцца са сваім страхам і зарэгістраваць Віктара Бабарыку кандыдатам. І ён пераможа на сумленных выбарах. Мы падалі ўсе дакументы, і чакаем станоўчага адказу. Калі нам адмовяць, то мы пакідаем за сабой права патрабаваць ягонай рэгістрацыі “, – падкрэсліла прадстаўнік штаба Віктара Бабарыкі.

Поўнае відэа глядзіце па СПАСЫЛЦЫ і падпісвайцеся на наш канал.

Застаемся на сувязі і разам пераможам!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu