На сустрэчы з ініцыятыўнай групай Віктар Бабарыка распавёў пра тое, што звязвае яго жыццё і прафесійную дзейнасць з Віцебскам.

blank

«Для мяне Віцебск дарагі тым, што мой бацька ваш зямляк і нарадзіўся недалёка, у вёсцы Вялікія Лукі. З вёскамі на беразе Заходняй Дзвіны для мяне звязаныя самыя яркія ўспаміны дзяцінства.

Падчас маёй працы кіраўніком ў «Белгазпрамбанку», нягледзячы на ​​спецыфіку кожнага рэгіёну, у нас атрымалася выбудаваць, як мне здаецца, добрую палітыку кіравання банкам, пры якой палову прыбытку даваў Мінск, сталічны рэгіён, а рэшту — рэгіянальныя, абласныя дырэкцыі.

І калі ўзгадаць пачатак нашай дзейнасці ў Віцебску, то спачатку нам казалі, што Віцебская вобласць — дэпрэсіўная, што там пазыкі, грошай няма, нельга развівацца, але выявілася, што пры слушнай пастаноўцы пытання і пры правільнай працы наша Віцебская абласная дырэкцыя выйшла на адныя з найлепшых паказчыкаў. Выявілася, што ў Віцебску не проста не ўсё так дрэнна, а нават добра. Паспяховыя прыклады — знакамітая «Ганна», прадпрыемствы лёгкай прамысловасці, якія да гэтага часу трымаюць марку — і «Белвест», «Марка».

blank

blankblank

Віцебшчына стала першай, хто прыняў на сябе ўдар COVID-19. Гэтыя дзеяньні ўлады ў гэтай сітуацыі сталі апошняй кропляй, якія паслужылі для мяне сігналам таго, што трэба нешта прадпрымаць.

blank

Адно з самых галоўных, з чым я хачу прыйсці на гэты пост, — гэта даць магчымасць праявіць ініцыятыву, даць магчымасць рэалізаваць уласныя прапановы для кожнага з кіраўнікоў, што вельмі важна.

Я абсалютна перакананы ў тым, што Беларусь гэта не толькі Мінск. У першую чаргу гэта рэгіёны, я гэта дакладна ведаю. Менавіта рэгіянальная палітыка, як мне ўяўляецца, і можа быць драйверам росту ў цэлым для эканомікі Рэспублікі Беларусь.

blank blank

Сістэма, якая існуе цяпер, калі асноўныя органы кіравання рэгіёнамі знаходзяцца ў Мінску; прызначэнне рэгіянальных уладаў ажно да раёнаў адбываецца ў Мінску і ўзгадняецца ў Мінску; падатковая палітыка, калі большая частка падаткаў, якія збіраюцца ў рэгіёнах, спачатку адпраўляюцца ў Мінск, а затым пераразмяркоўваюцца, — я мяркую, што гэта абсалютна няправільна.

Таму што лепш, чым самі рэгіёны, не можа іх жыццё пабудаваць ніхто», — падзяліўся сваім меркаваннем Віктар Бабарыка.

Пасля сустрэчы з ініцыятыўнай групай Віктар Бабарыка наведаў пікеты ў Віцебску.

blank blank blank blank blank

Поўны стрым з сустрэчы глядзіце тут:

Таксама чытайце агляд з Гомеля «Віктар Бабарыка — пра тое, чаму не трэба баяцца рэформаў».

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu