Виктор Бабарико инициирует проведение референдума

Сёння мы выйшлі ў эфір з традыцыйным пятнічным стрымам па выніках тыдня. Але гэты раз быў асаблівым: Віктар Бабарыка не мог правесці стрым асабіста, бо знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Але наш штаб працягвае працаваць, і мы ўсе працягваем барацьбу: таму публікуем запісаны зварот Віктара Бабарыкі.

Мы абвяшчаем збор ініцыятыўнай групы для правядзення Рэспубліканскага Рэферэндума па вяртанні першапачатковай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.

Мы прапануем грамадзянам Беларуся вярнуць сабе пачуццё ўласнай годнасці і павагі, а таксама вярнуць права самім вызначаць свой лёс і лёс сваёй краіны.

Мы перакананы, што Цэнтральная выбарчая камісія зарэгіструе Віктара Бабарыку кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Але пачаць выконваць перадвыбарчыя абяцанні мы хочам зараз.

Што можна зрабіць, каб нам дапамагчы? Стаць сябрам ініцыятыўнай групы па правядзенні рэферэндума і запоўніць форму ніжэй. 

Віктар Бабарыка: “Цягам апошняга месяца мы казалі, што неабходна, як толькі прыйдзе новая ўлада, мяняць канстытуцыйны лад у Рэспубліцы Беларусь. Пасля вось гэтага месяца я хачу абвесціць новую ініцыятыву. І вельмі спадзяюся, што вы мяне ў гэтым падтрымаеце. Я прапаную правесці агульнарэспубліканскі рэферэндум па зменах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. І паспрабаваць яе вярнуць, узяўшы за ўзор Канстытуцыю 1994 года, дзе ўжо былі прадугледжаны і абмежаванне прэзідэнцкіх тэрмінаў, і падзяленне сапраўднае нашых трох галінаў улады. Я цалкам перакананы, што раз мы за адзін месяц сабралі 400 000 подпісаў, то за два месяцы мы здолеем сабраць 450 000 людзей, якія будуць гатовы, незалежна ад таго, хто пераможа 9 жніўня, зрабіць сваю краіну такой, якой яна мае быць. Краінай, дзе будзе цалкам адсутнічаць хамства, дзе будзе павага адзін да аднаго, а самае галоўнае – будзе павага да народа.

Сябры, мы з вамі здолелі за месяц сабраць больш за 400 000 подпісаў і ўсталяваць новы рэкорд. Каб узняць на рэферэндуме пытанне па зменах Канстытуцыі, нам неабходна будзе сабраць за два месяцы 450 000 подпісаў. І мы верым, што гэта магчыма! Мы верым у вас, сябры! Верым у беларускі народ!

Запаўняце анлайн-форму ТУТ і сачыце за навінамі.

Таксама звяртаем увагу, што гэта ініцыятыва не спыняе перадвыбарчую кампанію. Яна будзе працягвацца. Разам пераможам!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu