Ужо ў гэты чацвер 30 ліпеня – вялікі мітынг кандыдата ў прэзідэнты з удзелам Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай у Мінску!

Месца і час: Парк Дружбы народаў. 18.00

Галоўная тэма мітынгу – “Любоў”. Таму што “Любім! Можам! Пераможам!”. Мы любім нашую краіну, мы любім нашых людзей, сумленных, смелых і сапраўдных. Спікеры, вядучыя і запрошаныя музычныя калектывы будуць казаць аб гэтым са сцэны.

Падтрымаць Святлану Ціханоўскую прыедуць B:N:, Litesound, PyLai, Loudscage і выканаўцы Лера Яскевіч, Alexander Kiss, Сяргей Kosmas, вудучыя Павел Касцевіч і Арцеміс Ахпаш.

Дзяліцеся пастом, расказвайце знаёмым! Прыходзьце на сустрэчу самі і прыводзьце сяброў! Пакажам, што нас большасць!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu