Сёння ў цэнтры горада невядомымі людзьмі была выкрадзеная наша ўлюбёная Марыя Калеснікава. Дзе менавіта яна знаходзіцца, мы пакуль не ведаем. Таксама не выходзяць на сувязь Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў. Мы перажываем за іх і спадзяемся, што яны будуць на волі як мага хутчэй.

Улада спрабуе запалохаць усіх беларусаў сваімі супрацьпраўнымі дзеяннямі. Але ў яе нічога не атрымаецца. Спыніць гэтае бязмежжа мы можам толькі разам. Разам – пераможам!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu