Сёння Цэнтральная выбарчая камісія вынесла сваё рашэнне аб нерэгістрацыі Віктара Бабарыкі.
Мы перакананыя, што гэтае рашэнне не мае нічога агульнага з сумленнымі выбарамі. З выкананнем Выбарчага кодэкса. З роўнымі правамі на ўдзел у выбарах. З павагай да выбарчага права грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Штаб здзейсніць усе захады для абскарджвання прынятага рашэння і забеспячэння сумленных выбараў.
Але і кожны грамадзянін можа распачаць дзеянні: нам патрэбныя сумленныя выбары і нам патрэбны мільён скаргаў. Мы падалі скаргу ў ЦВК ад імя штабу. Вы таксама можаце яе падаць. СКАРГА
Можна прыйсці падаць асабіста, можна адправіць поштай на адрас ЦВК: г. Мінск, вул. Савецкая, 11, 220010.
Калі вы жывяце не ў Мінску, вы можаце адправіць сваю скаргу па пошце.
Беражыце сябе і не забывайце прытрымлівацца сацыяльнай дыстанцыі пры падачы сваёй скаргі.
Мы ўсе павінны працягваць працаваць да 9 жніўня, бо выбары 9 жніўня будуць. І на гэтых выбарах будзе даказана, што электаральная большасць падтрымлівае перамены.