Рашэнне аб стварэнні партыі «Разам» – гэта ініцыятыва Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай і штаба Віктара Бабарыкі. Стварэнне партыі не закранае працу Каардынацыйнай Рады. Каардынацыйная Рада – адзіная пляцоўка дыялогу ўсіх палітычных і грамадскіх сіл краіны.
Зварот быў запісаны 14 чэрвеня 2020 года на выпадак, калі Віктар Бабарыка не зможа удзельнічаць у выбарах. Мы цалкам згодныя з Святланай Ціханоўскай у тым, што Святлана Ціханоўская набрала большасць галасоў і здабыла перамогу на выбарах 9 жніўня 2020 года. Праз шматлікія парушэнні і фальсіфікацыі перамога была скрадзеная, і мы бачым неабходнасць у правядзенні новых сумленных выбараў.
Сёння ўжо ніхто не сумняваецца ў тым, што нас большасць і мы перемаглі. Аніводзін беларус не сумняваецца ў перамозе Святланы Ціханоўкай і ў тым, што яе перамогу скралі.
Мы цалкам згодныя з Святланай Ціханоўскай, што галоўнае ў бягучым моманце – дамагацца тых патрабаванняў, якія былі кансалідавана агучаныя Каардынацыйнай Радай і грунтуюцца на перадвыбарчай праграме Святланы Ціханоўскай. Гэтыя патрабаванні, як і праграма Святлана Ціханоўскай, былі узгодненыя і падтрыманыя Марыяй Калеснікавай і камандай Віктара Бабарыкі. Сябры партыі «Разам» будуць браць актыўны ўдзел у рабоце Каардынацынай Рады і спрыяць вырашэнню унутрыпалітычнага крызісу шляхам дыялогу.
Змяненне Канстытуцыі было ініцыявана намі 19 чэрвеня шляхам правядзення Рэферэндума і зьяўляецца адной з галоўных доўгатэрміновых палітычных задач. Без абмежавання тэрмінаў паўнамоцтваў прэзідэнта, без дакладнага раздзялення ўладаў, без рэальнай працы парламента мы не бачым магчымасці сфарміраваць эфектыўную сістэму кіравання дзяржавай.
Мы пачынаем фарміраванне доўгатэрміновай палітычнай сілы, якая будзе удзельнічаць ва ўсіх працэсах будавання новай Беларусі.
Разам – пераможам!