Deputy

Існуюць праваахоўныя органы, якія павінны забяспечваць нашую бяспеку. А яшчэ мы маем прадстаўнікоў у Парламенце, якія павінны абараняць нашы інтарэсы.

Усе мы можам накіраваць свой зварот да іх — ліст дэпутату.
Што ў звароце? Мы просім абараніць нашыя правы і правесці праверку. Як так супала, што розныя партыі вылучалі членаў аднаго працоўнага калектыву, і ў Выканкаме аднагалосна галасавалі толькі за іх? Як так здарылася, што не існуе судовай абароны правоў выбаршчыкаў, а назіральнікаў плануюць не пусціць на ўчасткі?

Задайце гэтыя пытанні тым, каго вы выбіралі! Ініцыятыва «Сумленныя людзі» падрыхтавала зручную платформу: заходзіце на сайт honestby.org, выбірайце сваю акругу, запаўняйце дадзеныя і атрымлівайце на пошту ўжо запоўнены зварот на імя вашага дэпутата! Вам застанецца толькі раздрукаваць і даслаць яго поштай у Палату Прадстаўнікоў (220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11). Поўны тэкст звароту ТУТ.

Калі дэпутат не выканае прадугледжаныя законам дэпутацкія абавязкі, выбаршчыкі могуць ініцыяваць пытанне аб адклiканнi дэпутата.

Выражайце сваё меркаванне! З ім трэба лічыцца.
Разам — пераможам.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu