20 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе засталася без задавальнення скарга абароны Марыі на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай. Суд палічыў законным змяшчэнне пад варту да 8 студзеня.

Адвакат Людміла Казак звярнула ўвагу: рашэнне абвяшчалася на закрытым пасяджэнні, што не адпавядае Крымінальна-працэсуальнаму кодэксу, бо ўсе пастановы суда з’яўляюцца публічнымі і павінны абвяшчацца пры ўсіх жадаючых.

Адвакат паведаміла, што ёсць перабоі з ліставаннем:

— Мне Марыя адправіла парадку 10 лістоў, з іх прыйшло толькі чатыры. Дзе яшчэ мінімум шэсць згубілася? Незразумела. Затрымка лістоў нават абаронцу — гэта трывожны званочак. Цяпер мы з гэтым разбіраемся: скіравана скарга начальніку турмы. Надоечы Марыя таксама звярнулася да начальніка турмы з заявай, каб ёй падалі пералік тых лістоў, якія ад яе выходзяць, з указаннем лёсу допісу. Яны такую інфармацыю абавязаны падаваць. Калі сітуацыя не вырашыцца хуткім часам, будзем распачынаць далейшыя высілкі па абскарджанні. І гэта ўжо будзе з’яўляцца кампетэнцыяй пракуратуры.

Маша пачуваецца добра, яна бадзёрая і настроеная на змаганне і поспех.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu