Вяртанне нашага традыцыйнага фармата: стрым з Марыяй Калеснікавай! Марыя звярнулася на кіраўнікоў сілавых структур, а таксама адказала на вашыя пытанні.

Чытайце галоўныя тэзісы стрыму:

Сёння я хацела б яшчэ раз звярнуцца да сілавых структур. Я неаднаразова казала, што вы можаце стаць на бок дабра. Зараз я кажу не пра звальненне і сыход з работы. Я кажу аб тым, што вы абавязаны выконваць прысягу, якую вы давалі беларускаму народу. Звяртаюся я да супрацоўнікаў МУС, Следчага камітэта, Генпракуратуры і КДБ: мы заклікаем вас выканаць свой абавязак перад беларускім народам і патрабуем ад вас разабрацца з усімі злачынствамі. Вы павінны аднавіць справядлівасць.

Спадар Караеў, кіраўнік МУС! 13 жніўня ў эфіры Беларускага Тэлебачання вы ўзялі на сябе адказнасць за тых, каму дасталося. Смерць людзей, гвалт, бяспрыкладная жорсткасць і катаванні мірнага насельніцтва – мы ўсе гэта бачылі. Ёсць шматлікія факты і доказы гэтых злачынстваў. Мы ўсе жахнуліся ад гэтых кашчунных дзеянняў сілавікоў. І калі вы бярэце на сябе адказнасць  за гэтыя падзеі, у вас ёсць два варыянты: або вы падаеце ў адстаўку, або ў вас павінна быць яўка з павіннай.

Для ўсіх астатніх удзельнікаў гэтых падзей таксама ёсць варыянт яўкі з павіннай. Усе сведкі злачынства згодна з Законам Рэспублікі Беларусь абавязаны паведаміць аб вядомым ім злачынстве. Вы ці вашыя калегі перайшлі мяжу – вы забілі людзей! Вы ўчынілі над імі катаванні. А гэтыя людзі ўсё жыццё працавалі, усё жыццё плацілі падаткі, з якіх вам плацяць зарплату. Вы павінны разумець, што беларускі народ не забудзе і не даруе гэтага гвалту.

Я звяртаюся да спадара Наскевіча, старшыні Следчага камітэта, спадара Канюка, генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, і спадара Вакульчыка, старшыні КДБ. Я звяртаюся да вас. Вы бачыце і цудоўна ведаеце аб усіх фактах гэтых злачынстваў. Вы давалі прысягу беларускаму народу. І ваш абавязак перад беларускім народам  такі: вы абавязаны ўзбудзіць крымінальныя справы па фактах гэтых злачынстваў. Я падавала заявы, у якіх ёсць як мінімум 16 пунктаў Крымінальнага кодэкса, па якіх могуць быць узбуджаныя гэтыя справы. Факты, указаныя ў гэтых заявах, агульнадаступныя, і мы ўсе зьяўляліся сведкамі гэтых жудасных фактаў гвалтавання дзяржавы ў адносінах да мірных грамадзян. Мы ведаем, што створаная міжведамасная камісія па даследванню гэтых злачынстваў, але яна мае сэнс толькі ў тым выпадку, калі крымінальныя справы ўжо ўзбуджаныя. У гэтых камісіях павінны прысутнічаць ахвяры або іх прадстаўнікі. Мы лічым, што забойцы і садысты павінны знаходзіцца пад вартай і павінна весціся даследванне аб тым, хто рыхтаваў іх забіваць, хто рыхтаваў іх страляць ва ўласны народ, хто вучыў іх быць садыстамі і хто аддаваў загады  катаваць і гвалтаваць мірных грамадзян. Нагадаем: пройдзеная мяжа, забітыя і скалечаныя людзі. Вы абавязаны даследаваць гэтыя злачынствы.

Яшчэ адзін істотны момант: з мая па жнівень вы абавязаны даследаваць усе дзеянні, якія звязаныя з цягам выбарчай кампаніі. Усе гэтыя спектаклі з участковымі камісіямі, з падлікам галасоў, з нядопускам назіральнікаў, з затрыманнямі кандыдатаў – гэтых фактаў дзясяткі, і ўсе яны агульнавядомыя. Ці зьяўляюцца гэтыя дзеянні, а таксама наступныя факты гвалтавання  спробамі ўтрымання ўлады «пасінелымі пальцамі», а дакладней:

  • артыкул 357, частка 3. Змова ці іншыя дзеянні, звязаныя з захопам дзяржаўнай улады, якія пацягнулі гібель людзей, або спалучаныя з забойствам. Караюцца пазбаўленнем свабоды ад 10 до 25 гадоў або пажыццёвым зняволеннем або смяротнай стратай. Нататка: удзельнік змовы ці іншых дзеянняў, якія былі ўчыненыя з мэтай захопу або ўтрымання ўлады неканстытуцыйным шляхам, вызваляецца ад адказнасці згодна з часткай 1 дадзенага артыкула, калі ён своечасова і дабраахвотна заявіў аб злачынстве дзяржаўным органам і актыўна садзейнічаў ягонаму выяўленню.

Што мы з вамі маем? Ёсць асоба, у інтарэсах якой вы дзейнічаеце, або хочуць, каб вы дзейнічалі ў інтарэсах гэтай асобы. Але трэба дакладна разумець: прысягу вы давалі не яму, прысягу вы давалі беларускаму народу. І зараз у вашых сілах даследаваць гэтыя злачынствы.

Наступны факт: прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Пуцін 27 жніўня голасна сказаў, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч звяртаўся да яго па дапамогу, якая складалася ў тым, каб умяшацца ва ўнутраныя справы дзяржавы. Што аб гэтым гаворыць Крымінальны Кодэкс?

  • Артыкул 361. Заклікі да дзеянняў, накіраваныя на ўчыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Частка 2. Заклікі, накіраваныя да замежнай дзяржавы, замежнай міжнародный арганізацыі ўчыняць дзеянні, якія маюць на мэце ўчыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, або распаўсюджанне матэрыялаў, якія ўтрымліваюць такія заклікі, пры адсутнасці больш цяжкага злачынства. Караюцца арыштам або зняволеннем на тэрмін да 3 гадоў.

Зараз вы дакладна ведаете гэтыя факты – і вы абавязаны даследаваць факты гэтых злачынстваў. Калі ласка, перайдзіце на бок дабра. Вы прысягалі беларускаму народу. Даследуйце гэтыя злачынствы.

Цяпер вашы пытанні.

Сёння быў вельмі цяжкі і вельмі дзіўны дзень. Сёння быў марш жанчын, і я мела шчасце прысутнічаць на гэтым маршы. Я ўбачыла тысячы прыўкрасных жанчын. Вялікі вам за гэта дзякуй, вы мяне вельмі натхняеце, вы даеце мне дужа шмат сіл. Я ведаю, як нам важна ў гэтыя складаныя моманты быць разам і падтрымліваць адзін аднаго. Вы неверагодныя!

Як доўга вы гатовыя змагацца разам з намі? Ідзем да канца ці ёсць мяжа?

Змагацца мы будзем да перамогі. Думаю, ні ў каго ўжо не засталося сумненняў у нашых намерах. Менавіта зараз, упершыню за 26 гадоў, мы разумеем, наколькі мы моцныя і як мы, беларусы, адзіныя ў сваім жаданні змяніць той жах, у якім мы знаходзіліся. Мы хочам новую, свабодную краіну, і кожны з нас гатовы яе будаваць, гатовы нечым ахвяраваць і гатовы ісці да перамогі.

Ці вы лічыце, что сцэнарый са страйкамі на буйных прадпрыемствах не спрацаваў?

Не зусім разумею, што падразумяваецца пад сцэнарыем. Тое, што я бачыла, гэта дэцэнтралізаваныя ініцыятывы, якія распаўсюдзіліся па ўсіх важных заводах Беларусі. І кожны сам выбірае тую форму нязгоды, у якой ён гатовы яе выражаць. Важна разумець, што ўлада хоча задавіць любыя формы нязгоды, у тым ліку і страйкі. Але юрыдычны дэфолт ужо адбыўся! Зараз мы знаходзімся ў глыбокім палітычным крызісе, калі ўлада адмаўляецца слухаць большасць свайго народу і ісці на дыялог. Мы разумеем, што да нас набліжаецца эканамічны крызіс, беларускі рубель моцна падае. І калі за 26 гадоў не было ніякіх страйкаў і рабочыя не выкарыстоўвалі пры іх усе магчымыя інструменты, то зараз зразумела, што пры ўсёй сукупнасці крызісаў, дэфолтаў і іх эканамічных наступстваў, рабочых давядзецца пачуць.‘

Ці здольны мірны мітынг падштурхнуць улады да дыялогу?

Я лічу, што і мірны мітынг, і ланцужкі салідарнасці, і жанчыны ў белых сукенках з кветкамі, і спевы ў гандлёвых цэнтрах – усе гэтыя справы, якія здаюцца маленькімі, на самой справе вялікія крокі да перамогі. За 26 гадоў у нас не было такой кансалідацыі, такой салідарнасці адного з адным. Мы вельмі моцна баяліся, і любы крок, які кожны з нас робіць штодня, – гэта сапраўды подзвіг. Мы ўсе перестаем баяцца, мы пераступаем праз свой страх, мы аб’ядноўваемся, мы бачым, як нас многа. І гэты разнастайны і доўгачасовы пратэст – як раз тое, што паліцэйская дзяржава не можа адужаць, таму што ў іх не хапае ні моцы, ні рэсурсаў, ні фантазіі, каб з гэтым змагацца. За апошнія месяцы мы ўсе ўбачылі, якія беларусы крэатыўныя, усе гэтыя пратэсты і акцыі дэцэнтралізаваныя – і яны набываюць раней небачаную форму!

Чаму Пуцін і Лукашэнка так настойліва падводзяць нас да змены Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падаючы гэта як саступку. У чым падвох?

Калі мы казалі аб зменах у Канстытуцыі, там было два істотных пункта, якія для нас зьяўляюцца ключавымі: змена тэрмінаў прэзідэнцтва да двух максімум і раздзяленне ўладаў, пры якім роля парламента вельмі значна павялічваецца. Зараз немагчыма ўявіць, каб дзеючы прэзідэнт быў зацікаўлены ў тым, каб тэрмінаў было два, а роля парламента павялічылася. Пры павелічэнні ролі парламента робіцца магчымым імпічмент, а гэта якраз тое, чаго ён вельмі моцна баіцца. Таму ўсе размовы пра новую Канстытуцыю, аб тым, што нешта можна змяніць, аб тым, што можна ствараць новыя партыі, – гэта маніпуляцыі з мэтай нас заспакоіць, задобрыць і ў чарговы раз увесці ў зман. Але мы разумеем, што гэта зусім не працуе, і мы не верым аніводнаму слову і аніякім саступкам.

Як фінансуецца праца аб’яднанага штаба, стаміліся ад размоў пра грошы ЗША і Еўропы?

Аб’яднанага штаба больш няма. 9 жніўня, у дзень выбараў, скончылася ягонае існаванне. Зараз уся праца вядзецца ў межах Каардынацыйнай Рады. Што датычыць грошаў, магу сказаць канкрэтна пра сябе: з 12 мая я стала часткай каманды Віктара Бабарыкі, і ў нас было такое правіла: усё, што мы робім, – гэта валанцёрская работа. То бок ніхто з нас не атрымліваў і не збіраецца атрымліваць грошы за ўсё, што мы робім. Гэта ўнікальны прыклад, але менавіта матывацыя, а не нейкія грашовыя ўзнагароды, нас вельмі сільна згуртавала. Пра грошы Еўропы хачу сказать особа. Некальки дзен таму была заява прадстаўніка Еўрапейскага саюза аб тым, што ён выдзяляе 53 мільёны еўра для беларусаў, у тым ліку Каардынайцыйнай Радзе для таго, каб яны размеркавалі гэтыя грошы. Я хачу сказаць, што ні я, ні Каардынацыйная Рада ніколі і нікога не прасілі аб ніякіх грошах, у тым ліку і Еўрапейскі саюз. Пра 53 мільёны ЕС мы даведаліся са СМІ. Мы гэтыя грошы не прасілі і ніколі не збіраемся мець да гэтага аніякіх адносін.

Мы ў Беларусі знаходзімся ў такой сітуацыі, што мы самі, сваімі сіламі, можам адужаць любую сітуацыю. Было вельмі шмат ініцыятыў, якія ніяк не былі звязаныя ні з штабам Віктара Бабарыкі, ні з Каардынацыйнай Радай. Гэта і дапамога работнікам заводаў, гэта і дапамога тым, хто пацярпеў пры затрыманні, і дапамога тым, хто пазбаўляецца працы, – усе гэтыя ініцыятывы ўзніклі незалежна ад нас, мы пра іх ведаем гэтаксама ж, як і вы, з сацсетак. І мы падтрымліваем усе гэтыя праявы салідарнасці беларусаў, якія гатовы дапамагаць адзін аднаму. Вялікі дзякуй тым, хто праяўляе і салідарнасць, і ініцыятыву, збіраючы грошы і дапамогу тым, каму яны патрэбныя.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu