Виктор Бабарико

Дарагія сябры!

Мы сабралі ўжо 425.000 подпісаў! Вы неймаверныя!
Гэта – абсалютны рэкорд за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі.
Дзякуй вам, мы вас вельмі любім. Вы – Героі! Кожны з вас здзейсніў вельмі важнае, зрабіў крок насустрач новай краіне.

Мы спадзяваліся, што да канца дня мы збяром 500.000.

Але, на жаль, нам з усіх сілаў перашкаджаюць усталяваць наш рэкорд. Сёння раніцай Эдуард і Віктар паехалі здаваць чарговую частку сабраных вамі подпісаў. Цяпер яны не выходзяць на сувязь, тэлефоны не даступныя. ДФР дзверы не адчыняе, каментароў не дае.

У любым выпадку, а 19:00 у гэтую пятніцу глядзіце наш штотыднёвы стрым. Мы даўно рыхтаваліся і зробім важную заяву адносна нашых далейшых дзеянняў незалежна ад таго, ці будуць Віктар і Эдуард з намі.

Да сустрэчы, сябры!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu