Мы павінны зрабіць так, каб пра іх распавядалі з кожнага праса!

Сябры! Дзясяткі людзей арыштаваныя за сваю грамадзянскую пазіцыю і жаданне змен, за тое, што яны сказалі «не»‎ дзеючай уладзе і «да»‎ — новай Беларусі. Іх голас хочуць схаваць за кратамі і глухой сцяной СІЗА. Але на волі застаёмся мы — беларусы! Нас шмат, нас большасць! Мы можам даць голас усім палітвязням.

Мы можам любымі сродкамі шырыць інфармацыю: ставіць іх партрэты на аватаркі ў сацыяльных сетках, маляваць плакаты, запісваць відэа ў іх падтрымку, расказваць знаёмым, публікаваць гісторыі ў сацсетках — дапамагаць палітвязням. Мы ўсе разам павінны зрабіць так, каб пра іх казалі з кожнага праса, каб пра іх даведаўся ўвесь свет. Пазнавальнасць дапаможа дамагчыся іх вызвалення.

На сайце праваабарончага цэнтра «Вясна» ёсць спіс палітвязняў, а таксама асуджаных па адміністрацыйных справах, які ўвесь час аднаўляецца. Падтрымай усіх, каго зможаш!

Разам — не страшна! Разам — пераможам!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu