Мы пачынаем праверку падпісных лістоў!

Да 14 чэрвеня ўключна праходзіць збор подпісаў, а таксама збор ужо запоўненых падпісных лістоў!

Гэта інфармацыя для ўсіх сяброў ініцыятыўнай групы.

Важна! Калі сярод іх ёсць вашы блізкія (без доступу да сацыяльных сетак) або вы пазначылі няправільны нумар тэлефона і ў нас не атрымалася з вамі звязацца ў папярэдніх паведамленнях, то перадайце наступную інфармацыю:

Як і дзе здаць падпісныя лісты?

  1. Здаць падпісныя лісты ў абласцях Беларусі можна каардынатарам, пералічаным тут.
  2. Здаць падпісныя лісты ў Мінску можна:
  • на пікетах па наступных адрасах:
    • Цэнтральны раён — пр-т Пераможцаў 1 (KFC) 15:00 — 21:00
    • Цэнтральны раён — пр-т Пераможцаў 89 (Суседзі) 15:00 — 21:00
    • Першамайскі раён — пр-т Незалежнасці 179 (ГЦ Спектр) 17:00 — 21:00
    • Першамайскі раён — вул. П.Мсціслаўца д.11 (ГЦ Dana Mall) 12:00 — 20:00
    • Кастрычніцкі раён — вул. Магілёўская д.5 / 1 (выхад метро) 17:00 — 20:00
    • Партызанскі раён — вул. З.Бядулі д.6 ( «Фабрыка мар») 09:00 — 21:00
  • свайму каардынатару

Правілы прыёму падпісных лістоў на пікетах:

Заўвага: СІГ — сябра ініцыятыўнай групы

1) СІГ, які хоча здаць запоўненыя падпісныя лісты, просіць у СІГа пасведчанне і пашпарт. Пераконваецца, што гэта СІГ Віктара Бабарыкі.

2) СІГ, якому здаюць запоўненыя падпісныя лісты, правярае ў СІГ пасведчанне і пашпарт і пераконваецца, што гэта СІГ Віктара Бабарыкі.

3) Толькі пасля падвойнай праверкі пасведчання і пашпарта лісты прымаюцца ад СІГ.

Будзем удзячныя, калі Вы здасцё ПЕРШУЮ партыю падпісных лістоў да канца гэтага тыдня, 7.06 (пры гэтым збор подпісаў працягваецца і вы можаце падаваць лісты некалькі разоў). Нагадваем, што збор подпісаў працягваецца да 14 чэрвеня ўключна, таму што нам неабходна праверыць слушнасць запаўнення і абараніць праведзеную вамі працу ад правакацый!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu