Мы пачынаем новы праект. 23.34 – гэта лічбы, якія летам дваццатага года пазнала ўся Беларусь. Гэта артыкул аб парушэнні арганізацыі ці правядзенні масавых мерапрыемстваў. Артыкул, па якім беларусаў затрымваюць без прычыны, даюць ім суткі і штрафы, б’юць і здзекваюцца. Артыкул, якога ў новай Беларусі быць не павінна, таму што само ягонае існаванне парушае Канстытуцыю.

Наша задача – сабраць інфармацыю пра абсалютна ўсе парушэнні з боку міліцыі, звязаныя з мірнымі акцыямі, пачынаючы са старту перадвыбарчай кампаніі.

Мы правядзём вялікае грамадскае расследаванне ўсіх эпізодаў псіхалагічнага і фізічнага гвалту, катаванняў, неналежнага абыходжання і самога факта прыцягнення да адказнасці па артыкуле 23.34 і іншых артыкулах, якія ўлады скарыстоўваюць для рэпрэсій у адносінах да ўдзельнікаў мірных акцый. Калі вас затрымалі падчас, пасля ці ў сувязі з мірнымі пратэстамі і/ці асудзілі па артыкуле 23.34, 23.4 ці сумежным, мы просім вас падзяліцца з намі інфармацыяй пра ваш выпадак.

Канчатковая мэта праекта – гэта сумленныя суды над усімі, хто быў датычны да рэпрэсій у дачыненні беларускага народа.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu