Сёння, 24 ліпеня, адбыліся мітынгі Святланы Ціханоўскай з удзелам Веранікі Цапкалы і Марыі Калеснікавай. Трымайце галоўныя тэзісы выступленняў!

Святлана Ціханоўская, Глыбокае

blank

Я прыняла падтрымку ад штабоў Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, каб разам прывесці Беларусь да шчаслівага жыцця. Тое, пра што не можа дамовіцца ўлада, тры жанчыны вырашылі за 15 хвілін. Цяпер мы разам і ідзём да перамогі.

Мая праграма – гэта не звычайная праграма кандыдата ў прэзідэнты. Галоўны пункт маёй праграмы – гэта новыя, сумленныя і справядлівыя выбары з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў, якіх не дапусцілі, якіх кінулі ў турмы, якіх паспрабавалі знішчыць за спробу стаць прэзідэнтам і палепшыць жыццё ў Беларусі. Гэта мая мэта і мэта ўсіх беларусаў, якія хочуць жыць у вольнай, багатай краіне! 20 гадоў у нас былі фальшывыя выбары, а не выбар. Я прыйшла сюды, каб гэта змяніць. Гэта мой лёс і гэта лёс усіх нас.

blank

Я ўпершыню ў вашым прыгожым горадзе. Я абавязкова вярнуся сюды, каб схадзіць у знакамітыя сабор і касцёл, паспрабую прыехаць на Вішнёвы фэст. Спадзяюся, што яго не скароцяць, як сёлета. Дзень замест пяці? Улада не можа вырашыць, ёсць у нас каранавірус ці не. Для Вішнёвага фэсту ў Глыбокім каранавірус ёсць. А для Славянскага базару, дзе дзейны прэзідэнт слухае Стаса Міхайлава, вірус пераможаны. Сумленна? Не! Справядліва? Не!

Што наогул з каранавірусам у краіне? Чаму ён то ёсць, то няма, у залежнасці ад таго, як зручна уладзе. Калі патрэбны парад, то віруса няма. Калі трэба забараніць незалежных назіральнікаў на выбарах, то вірус ёсць. Гэта ж ганьба!

Справядлівасці ад цяперашняй улады чакаць не выпадае.

blank

Маленькія гарады павінны красаваць і развівацца, а не жыць паводле рэшткавага прынцыпу пасля сталіцы і абласных гарадоў.

Усё, чаго мы хочам – гэта бяспека, дабрабыт, павага і свабода. У нас няма нічога з гэтага спісу і не будзе, пакуль мы разам не зменім урад.

blank blank blank blank blank blank blank blank

Святлана Ціханоўская, Наваполацк

blank blank

Беларусь не шматок зямлі, як кажа нам увесь час дзейны прэзідэнт, а вялікая прыгожая краіна. У нас самастойныя, адукаваныя людзі. У нас буйныя гарады, мы самі стварылі багатыя прадпрыемствы, як тут, у Наваполацку.

Але што з гэтага беларусу? Дзе грошы, якія мы зарабілі? Іх выдаткоўваюць не на нас, іх выдаткоўваюць на барацьбу з намі! Мірнымі беларусамі!

blank

blank

blank

 


blank

blank

Уступайце ў ініцыятыву «Сумленныя людзі»


 

Марыя Калеснікава, Наваполацк

blankНаваполацк, як вам дыхаецца? Па тэлевізары нам кажуць дыхаць чыстым беларускім паветрам, але што рабіць, калі ў паветры фармальдэгід?

Што рабіць, калі многія беларусы да гэтага часу жывуць у панэльках і інтэрнатах каля фабрык і заводаў? Давайце ўспомнім, дзе жыве цяперашняя ўлада і яе набліжаныя. Гэта палацы, элітныя пасёлкі, пафасныя катэджы. Яны дыхаюць шкоднымі выкідамі? Не! Яны дыхаюць марскім брызам замежных курортаў, а потым хамяць нам і дзесяць гадоў абяцаюць па 500.

blank

Траса пад акном? Пацерпіце, мяркуе ўлада. Атамная станцыя? Пацерпіце, мяркуе ўлада. Акамулятарны завод мы таксама мусім пацярпець, як церпім жабрацкія заробкі і знявагу. Але Беларусь не сметнік, а прыгожая дзівосная краіна.

blankblankblank

Марыя Калеснікава, Віцебск

blankblankСёння ў нас быў насычаны дзень, і так прыемна завяршаць яго ў вашым утульным горадзе, у такой цудоўнай кампаніі! Дзякуй, што прыйшлі, сябры! Мы бачым, што Віцебск таксама хоча пераменаў, таксама хоча жыць у новай краіне, таксама хоча, каб лядашчы драндулет улады прыехаў да свайго канчатковага пункта!

blank

Віцебск, я ганаруся тым, што стаю на вашай зямлі. У мяне займае дух ад колькасці вялікіх людзей, якіх падарыла свету віцебская зямля. Мы ганарымся вамі! Але чаму вамі не ганарыцца ўлада?

Хіба можа ўлада, якая ганарыцца сваім народам, дазволіць яму жыць за такія малыя зарплаты? Наставіць ў горадзе “Табакерак” замест таго, каб пасадзіць дрэвы і раскінуць паркі? Выдаткаваць 70 тысяч долараў на дошку гонару, замест рамонту ў бальніцы?

blank

Пакуль чыноўнікі, якім пляваць на людзей, прымушаюць іх хадзіць на парады і суботнікі, якасць “Славянскага базару” хутка стане горш, чым якасць віцебскіх дарог.

Цяпер улада спрабуе пераканаць нас, што ў яе высокі рэйтынг. Калі ў яе высокі рэйтынг, чаму цяпер тут столькі людзей? Чаму ўчора ў Барысаве, а сёння ў Наваполацку і Глыбокім на сустрэчу з намі прыйшло так шмат людзей? Улада разлічвае падмануць свой народ. Улада ўважае свой народ за дурняў, думаючы, што калі сказаць няпраўду, але крыкам – людзі павераць. Толькі людзі даўно не вераць. Вы верыце?

blankblank

Вераніка Цапкалаў, Віцебск

blankblankЯ бачу розныя сцягі: сучасны, бела-чырвона-белы. Мы ўсе разам, мы адзін народ: аб якім падзеле нам увесь час кажуць? Мы ўсе беларусы і мы ўсе адзіныя.

Сёння я б хацела расказаць асабістую гісторыю. Некалькі дзён таму мой муж атрымаў інфармацыю аб тым, што яго плануюць затрымаць. Праваахоўныя органы прыйшлі ў школу да маіх дзяцей. Я так разумею, яны спрабуюць давесці, што мы сацыяльна небяспечная сям’я. У наступныя дні мелася нешта адбыцца – гэта факт. Ганьба! Цяпер з намі няма нашых сем’яў. Няма нашых дзяцей. Але з намі ёсць вы. Народ Беларусі.

Усіх альтэрнатыўных кандыдатаў караюць. У нашай краіне існуе толькі адно меркаванне – меркаванне кіраўніка нашай краіны. І мы хочам гэта змяніць.

Вы калі-небудзь чулі пра вайну ад альтэрнатыўных кандыдатаў? Мы чуем пра Майдан і вайну толькі ад аднаго чалавека. Але мы гэтак жа хочам міру, мы хочам проста спакойнага жыцця ў цывілізаваным грамадстве.blank

blank

blank

blank

blank

blank

blank

blank

Дзякуй вялікі ўсім, хто прыйшоў!

Разам — пераможам!

Фота: Паша Крычко


Глядзіце расклад далейшых паездак тут.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu