Сёння адбыўся мітынг Святланы Ціханоўскай у Барысаве! Прадстаўніца нашага штаба Марыя Калеснікава таксама ўзяла ў ім удзел.
Дзякуй, дарагія барысаўчане, што вам было гэтулькі многа, што вы такія неабыякавыя!

blank blank

Вось асноўныя тэзісы выступлення.

Вітаю, дарагія барысаўчане! Вельмі радая бачыць тут вашыя светлыя твары!

Я мару, каб побач са мной на гэтай сцэне стаяў мой муж, Сяргей Ціханоўскі. Але мой муж кінуты ў карцар за свае перакананні, а мае дзеці штодня пытаюцца, калі іх тата вернецца дадому. Мне балюча. Але яшчэ больш балюча мне бачыць, да якога стану рэжым давёў Беларусь і беларусаў. Таму я тут. Мяне клічуць Святлана Ціханоўская, я кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Год таму мой муж стварыў праект «Краіна для жыцця». Ён ездзіў па краіне, сустракаўся з людзьмі розных прафесій, слухаў простых людзей з вёскі і маленькіх гарадоў. Сяргей і ягоны праект уразілі людзей, але напалохалі ўладу. Калі Сяргей пастанавіў пайсці на прэзідэнцкія выбары, ва ўсёй краіне сталі чэргі з ахвотных паставіць за яго свой подпіс. Далей былі правакацыі з боку ўрада, прыніжэнні, арышты, адмова ў рэгістрацыі. Улады дзейнічалі звыклымі метадамі і думалі, што ўсё скончыцца. Толькі яны не зразумелі, што ўсё толькі пачынаецца. Так?

Мая праграма – гэта не звыклая ўсім праграма кандыдата ў прэзідэнты. Галоўны пункт маёй праграмы – гэта новыя, сумленныя і справядлівыя выбары з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў, якіх не дапусцілі, якіх кінулі ў турмы, якіх паспрабавалі знішчыць за спробу стаць прэзідэнтам і палепшыць жыццё ў Беларусі. Гэта мая мэта і мэта ўсё беларусаў, якія хочуць жыць у вольнай, багатай краіне! 20 гадоў у нас былі фальшывыя выбары, а не выбар. Я прыйшла сюды, каб гэта змяніць. Гэта мой лёс і гэта лёс усіх нас.

blank

А для таго, каб сумленныя выбары адбыліся, нам неабходна аб’яднацца.
Тое, што я заклікаю вас зрабіць зараз – ні ў якім выпадку не галасаваць датэрмінова, прыйсці на выбары менавіта 9 жніўня, прагаласаваць за мяне, Святлану Ціханоўскую і абараніць свой голас.
Для чаго гэта патрэбна?

  • Улада павінна зразумець, што нас – абсалютная большасць, і што мы ніколі не застанемся збоку.
  • Чым вышэйшая яўка, тым складаней скрасці наш голас. Чым вышэйшая яўка, тым відавочнейшай будзе фальсіфікацыя.
  • Я заклікаю вас не заставацца дома 9 жніўня – інакш вы прагаласуеце за бягучую ўладу. Калі мы застанемся дома і прыйдзем на ўчастак – гэта будзе перамога цяперашняга прэзідэнта.

blank

Уступайце ў ініцыятыву «Сумленныя людзі»


Цяпер я не толькі хачу стаць прэзідэнтам, але і езджу, як мой муж, па гарадах роднай Беларусі. І сёння я з вамі, дарагі Барысаў! Як вы жывяце, барысаўчане? Ці ўсім вы задаволеныя? Вас задавальняе вашае жыццё? Вас задавальняе гэтая ўлада?

Мы ўсе хочам жыць у дастатку, мы шмат робім для гэтага! Мы працуем, але ўлада не дае нам зарабляць! Мы клапоцімся пра нашыя сем’і, але ўлада не дае нам адчуваць сябе ў бяспецы! Мы паважаем адно аднаго, але ўлада хаміць нам і абражае нас!

Барысаў — горад, які мае красаваць і развівацца. Людзі ў такіх гарадах маюць жыць не горш, чым у Мінску. Людзі з Барысава не маюць хацець пераехаць у сталіцу. Яны маюць радавацца жыццю ў сваім родным горадзе.

У Барысаве шмат прадпрыемстваў, але ўлады не хочуць зрабіць іх эфектыўнымі. У горадзе шмат заводаў, але ў іх работнікаў нізкія заробкі. У горадзе шмат выдатных людзей, але яны жывуць горш, чым гэта павінна быць. Хіба гэта нармальна? Хіба гэта правільна?

Барысаў павінен быць прамысловым гонарам краіны. Людзей на прадпрыемствах, якія робяць сваю працу добра, не павінны саджаць у турмы, ім трэба павышаць зарплаты. Цяпер заробкі больш падобныя на падачкі ў абмен на пакорлівасць. Пенсіі больш падобныя да міласціны. Улада ўдае, што павышае пенсіі, але што можна купіць за гэтыя павышэнні? Пару боханаў хлеба?

Хіба гэтага мы хацелі для сябе, нашых дзяцей і ўнукаў?

blank

Колькі чалавек захварэла на каранавірус у Барысаве? Улады хаваюць гэта ад нас! Яны павінны клапаціцца пра нашае здароўе, але яны абвінавачваюць нас у тым, што мы хворыя! Вам гэта надакучыла?

Усё, што мы хочам — гэта бяспека, дабрабыт, павага і свабода. У нас няма нічога з гэтага спісу, і не будзе, пакуль мы разам не зменім урад.

  • Нам патрэбныя новыя сумленныя і свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў.
  • Нам трэба змяніць сістэму, каб уся ўлада ў краіне не была ў руках аднаго чалавека.

Пасля заступлення на пасаду прэзідэнта я прыму меры для захавання стабільнасці ў краіне і для правядзення сумленных выбараў. Усе належныя дзеянні будуць здзейсненыя на працягу паўгода.

Мы маем два шляхі: працягваць жыць у нястачы і няздзейсненых абяцаннях або пабудаваць Беларусь, якую мы заслугоўваем! Мы самі здольныя на многае. Мы ствараем працоўныя месцы, пакуль дзяржава чыніць нам перашкоды, мы гадуем і ўкладаем у нашых дзяцей правільныя каштоўнасці. Разам мы зможам стварыць багатую, бяспечную, развітую краіну.

Мы будуем краіну не толькі для сябе, але і для нашых дзяцей. Я хачу, каб урад клапаціўся пра здароўе і дабрабыт сваіх грамадзян. Ставіўся да нас з павагай, не парушаў нашую свабоду і правы. Гэта не можа зрабіць цяперашні ўрад. Але гэта хочуць зрабіць іншыя людзі, мы, вы, усе разам!

blank

Я люблю свайго мужа, таму я працягнула ягоную справу. Я люблю сваіх дзяцей, таму я хачу каб яны раслі ў краіне, дзе людзям не затыкаюць іртоў. Я люблю беларусаў, таму я хачу даць ім магчымасць выбіраць. Так, спачатку мне было страшна. Я ведаю, да якога дна можа дайсці ўлада, намагаючыся захаваць сваё крэсла. Але цяпер я не баюся. Я адчуваю вашую падтрымку і вашую сілу. Гэта мой абавязак, быць цяпер на гэтым месцы, мой абавязак дапамагчы зрабіць нас і нашых дзяцей свабоднымі.
Давайце)
Калі вы, як і я, стамілася ад пустых абяцанняў і праблем, калі вы хочаце сабе і вашым дзецям годнае жыццё ў бяспецы, ні ў якім выпадку не галасуйце датэрмінова, прыходзьце 9 жніўня на выбары і галасуйце за мяне, Святлану Ціханоўскую. Я просты чалавек, простая беларуская, жанчына, маці, якая хоча і можа зрабіць нашае жыццё такім, як мы заслугоўваем. Давайце разам пабудуем краіну для жыцця!

Я памятаю, як некалькі гадоў таму мы гулялі па Барысаве з Сяргеем. Тады я не магла ўявіць, што праз нейкі час я буду стаяць тут, перад вамі, а Сяргей будзе ў турме. Тады я была шчаслівая. Але, ведаеце, цяпер я шчаслівая таксама. Цяпер я поўная надзеяў і сілаў, іх надаяце мне вы. Я люблю вас!

blank

Марыя Калеснікава:

blank

Барысаўчане, я ведаю, што тут, цяпер, сярод вас ёсць людзі ў пагонах — вайскоўцы. Іх сваякі, блізкія, таварышы. Мы заўжды шанавалі вайскоўцаў, мы заўжды цанілі тое, што яны здзяйсняюць дзеля нас. Толькі рэжым робіць наадварот.

Вайскоўцы, людзі шанаванай прафесіі, вучыліся абараняць сваіх беларусаў, яны не вучыліся слухаць абразы ад улады, яны не вучыліся маўчаць, пакуль улада шпыляе іх. Нядаўна дзейны прэзідэнт сказаў, што чалавек, не які служыў у войску, не павінен кіраваць краінай. Няўжо вы думаеце, што ён дазволіць вам кіраваць краінай? Няўжо вы думаеце, што ён дазволіць камусьці акрамя сябе кіраваць краінай? Вы так не думаеце. Вы ведаеце, што людзі, якія хацелі стаць прэзідэнтам, былі кінутыя ў турмы, рэпрэсаваныя, зняважаныя.

Цяпер улада намагаецца супрацьпаставіць беларусаў, сутыкнуць нас. Яна кажа, што вайскоўцы маюць быць гатовыя біць, душыць, выкарыстоўваць сілу. Пытанне: супраць каго?

Супраць сваіх блізкіх, сваякоў, таварышаў, супраць сваіх беларусаў! Супраць нас! Супраць мірных людзей, супраць тых, хто цяпер знаходзіцца тут. Хіба можа прасіць аб гэтым урад, які любіць свой народ? Хіба можа да гэтага заклікаць урад, якому неабыякавы свой народ?

Улада кажа, што вайскоўцы павінны развязаць яе праблему — нізкі рэйтынг прэзідэнта. Высокі рэйтынг прэзідэнт павінен заслужыць клопатам пра свой народ, але не сілай!

Досыць гвалту: сілаю не будзеш мілы. І сілаю не будзеш прэзідэнтам.

blank blank blank blank blank blank blank blank blank

Фота: Паша Крычко


Глядзіце расклад далейшых паездак тут.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu