Сябры, сёння, 25 ліпеня, адбыліся мітынгі Святланы Ціханоўскай з удзелам Веранікі Цапкалы і Марыі Калеснікавай у Оршы, Магілёве і Бабруйску. Як жа радасна было бачыць столькі людзей! У Бабруйску прыйшоў цэлы стадыён. І мы не стомімся дзякаваць вам за тое, што мы разам!

blank blank Прапануем асноўныя тэзісы выступленняў.

Святлана Ціханоўская, Магілёў

blankМы народ, мы людзі, мы маем права гаварыць, мы маем права жыць лепш. Мы павінны аб’яднацца, каб нашае жыццё станавілася лепшым, каб наша краіна станавілася лепшай.

Я за адзін вечар, самастойна, ні з кім не раячыся, пастанавіла заступіць на месца Сяргея Ціханоўскага, сабрала дакументы і падала іх у ЦВК для рэгістрацыі мяне кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Трох кандыдатаў, трох моцных мужчын, улада зняла з перадвыбарчай гонкі проста таму, што спалохалася гэтых людзей. Улада адчула пагрозу ў гэтых трох моцных мужчынах. Але яна не падумала пра тое, што пагроза не ў кандыдатах, пагроза — у людзях! У нашым адзінстве! У гэтым годзе народ адчуў сябе нацыяй! Не разрозненымі, асобнымі людзьмі! Мы — нацыя, гордая, незалежная нацыя!

Тры плыні людзей, якія хацелі б бачыць розных кандыдатаў у прэзідэнты ў асобах гэтых трох мужчын, аб’ядналіся і сталі вялікай, агромністай плынню чалавечага гневу супраць сістэмы. Мы аб’ядналіся не за Ціханоўскую — мы аб’ядналіся супраць рэжыму.

Марыя Калеснікава, Магілёў

blank

Беларускія гарады пацярпелі ад каранавіруса ў краіне. То ён ёсць, то яго няма — залежыць ад таго, як уладзе зручна. Ад нас хаваюць лічбы, хаваюць, колькі насамрэч перахварэла і памерла. Але мы ведаем, што гэтыя лічбы ў некалькі разоў большыя, чым афіцыйныя. Ды і само Міністэрства аховы здароўя наўрад ці ведае рэальныя лічбы. Мясцовыя чыноўнікі настолькі запалоханыя, што проста не падаюць наверх праўдзівыя справаздачы. У выніку — бязладдзе! У выніку — хаос! Усе ўсіх баяцца і ніхто не хоча браць на сябе адказнасць. Ну добра, што хоць ліфт у 11-й паліклініцы паставілі. У горадзе, дзе робяць ліфты, у паліклініцы нарэшце з’явіўся ліфт!

Дрэваапрацоўчы комплекс у Магілёве — гэта бліскучы прыклад, калі прыватны бізнес даў рады там, дзе не дала рады дзяржава. І такіх прыкладаў было б больш, але ўлада не дае нам, беларусам, спакойна працаваць!

Чаму цяпер так важна выражаць нязгоду з уладай? На нашае законнае права падаваць скаргі ўлада плюе нам у твар адмовай і адпіскамі і выклікае АМАП. Хай гэта толькі нас натхніць. Мы павінны працягваць даціскаць уладу любымі законнымі метадамі, выказваць меркаванне, паказваць сваю нязгоду. Цяпер фіксуецца кожная адпіска, кожнае нядобрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў чыноўнікамі, кожная спроба фальсіфікацыі на выбарах 9 жніўня будзе зафіксаваная і апублікаваная. Кожнае парушэнне закона не знікне і не забудзецца!

Вераніка Цапкала, Магілёў

blank

Найлепшыя гады майго жыцця прайшлі ў Магілёве. Мая сям’я, мы — карэнныя магілёўцы ў некалькіх пакаленнях. Частка маёй сям’і засталася ў Магілёве, частка майго сэрца засталася ў Магілёве. Вы найлепшыя, Магілёў!

Штогод наша Беларусь губляе каля 40 000 нашых грамадзян. 40 000 штогод ад’язджае з беларускіх гарадоў і пераязджае ў іншыя краіны. Падумайце толькі, за 25 гадоў рэжыму мы страцілі 750 000 нашых грамадзян, гэта насельніцтва Магілёва і Віцебска разам узятых. Мы павінны гэта спыніць!

У нашай краіне катастрафічна падае нараджальнасьць. Толькі падумайце: у мінулым годзе Беларусь зноў паказала антырэкорд. У мінулым годзе было народжана столькі дзяцей, колькі нарадзілася ў далёкім 1945 годзе, калі ўся краіна ляжала ў руінах. Мы гэта хочам змяніць з дапамогай Святланы!

Цяперашняя ўлада падчас гэтых прэзідэнцкіх выбараў паказала сваё сапраўднае аблічча. Я была вымушаная вывезці сваіх дзяцей з Беларусі, таму што я бачыла, што ўлада пойдзе далей і што яны будуць пагражаць мне маімі дзецьмі. Яны выкарыстоўваюць усе метады, нават такія нізкія! Яны выкарыстоўваюць нашых дзяцей! Ганьба! Ганьба!!!

Святлана Ціханоўская, Бабруйск

blank

Улада была здзіўленая і шакаваная тым, што людзі выстройваліся ў чэргі, каб паставіць подпіс за нікому на той момант не вядомую Святлану Ціханоўскую. Я разумею, што практычна ўсе людзі ставілі подпіс за Сяргея, але Сяргея не было, была Святлана Ціханоўская. Але людзей гэта не спыніла. Бо яны ў маёй асобе бачылі шырокую спіну майго мужа. І ўлада спалохалася гэтых чэргаў. Яны зразумелі, што народ хоча пераменаў, што людзі хочуць жыць у новай краіне!

У мяне асаблівае стаўленне да Бабруйска. Таму што калі Сяргей заклікаў усіх на антыпарад у Бабруйск, яго пасадзілі, на той момант ён сядзеў. Нягледзячы на ​​гэта, на тое, што вашага лідара, вашага героя пасадзілі, вы не адмовіліся ад гэтай ідэі. Вы самаарганізаваліся — і вы шыкоўна правялі гэты антыпарад. Бабруйск і людзі, якія прыехалі ў Бабруйск з іншых гарадоў, змаглі гэта зрабіць, змаглі кансалідавацца, змаглі сабрацца і паказаць, што вы адзіныя. Гэта ўсё вы, Бабруйск!

Марыя Калеснікава, Бабруйск

blank

У першую чаргу я хачу падзякаваць швачкам бабруйскай фабрыкі “Славянка”. Вы шылі маскі медыкам, вы працавалі без адпачынку, вы падтрымлівалі краіну ў гэты складаны перыяд, вы героі. Дзякуй вам! Цяперашні прэзідэнт прыязджаў да вас на прадпрыемства. Але хіба ён сказаў вам дзякуй? Не! Ён не сказаў дзякуй, ён раздаваў указанні. Цяперашняя ўлада не дзякуе людзям. Яна не ведае любові да свайго народу. Яна не ведае перніка. З гэтай прыказкі яна вывучыла толькі частку з бізуном. Улада сустракае нас з незадаволеным тварам, яна прымушае нас думаць, што мы ўсё робім не так. Толькі гэта ўлада ўсё робіць не так.

Бабруйск, я чытала, што цяперашні прэзідэнт казаў, што Бабруйск, цытата, быў свінушнікам. Што бабруйскія габрэі не дбалі пра яго. Чарговыя абразы ад улады! Кім мы толькі не былі за гэтыя 26 гадоў. Як толькі нас не абзывалі! Мы больш не будзем гэтага трываць. Бабруйск — выдатны горад!

Кажуць, што абяцанага тры гады чакаюць. Тры? А 26 не хочаце? 26 гадоў у нас дзень сурка і пустых абяцанняў. Рабочыя “Белшыны” жывуць у страху, чакаюць аптымізацыі, а значыць — звальненняў. Улада зрабіла з Бабруйска тыповы беларускі горад: людзі, якія жывуць у страху, стратны завод і лядовы палац. Толькі нашае жыццё гэта не казка пра “Снежную каралеву”! Нашае жыццё — гэта гісторыя вызвалення ад улады, якая трымаецца ў крэсле толькі за кошт запалохвання ўсіх навокал.

blankblank


Орша

blank blank blank blank blank blank blank blank blank


Магілёў

blankblankblankblank blank blank blank blank blank


Бабруйск

blank blank blank blank blank blank  blank blank blank


Фота: Арцём Талпыга, Аляксандр Апанасовіч, Кірыл Фляркевіч

Глядзіце расклад наступных паездак тут.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu