Smarhon summary

31 ліпеня Святлана Ціханоўская правяла мітынгі з удзелам Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай у Смаргоні, Маладзечне і Лідзе. Дзякуй усім, хто прыйшоў! Мы разам і мы зноў паказалі, як нас многа!
Вось асноўныя тэзісы выступленняў.

Святлана Ціханоўская

blank

Калі Сяргей Ціханоўскі, мой муж, горача любімы, ездзіў па Беларусі і ў яго быў стрым з Маладзечна, я думаю, што хто-небудзь з прысутных тут таксама там быў, прыйшло досыць шмат людзей. У Мінску прыходзіла столькі ж людзей, колькі ў Маладзечне. Гэта значыць, што ў Маладзечне жывуць смелыя людзі.

Менавіта ў Маладзечне на стрыме Сяргея выступаў малады чалавек і зрабіў вельмі палымяную прамову аб сітуацыі ў Беларусі, у прыватнасці аб тым, як нам хамяць з экранаў тэлевізараў. Вы памятаеце, мабыць: “Мая жонка капыты не чысціць, яна робіць манікюр, маё дзіця наморднікаў не носіць, ён носіць маскі, каб адчуваць сябе бяспечна ў школе, у якую вы яго адправілі”. Шмат чаго было тады сказана. Гэта было тры месяцы таму, і ўжо тады ў людзях прачнулася павага да сябе. Мы адчулі сябе адным народам, гатовым падтрымліваць адно аднаго і гатовым прыходзіць адно аднаму на дапамогу. Маладзечна, вы тады былі крутыя, як вы крутыя і цяпер!!!

Сёння я хацела б звярнуцца да тых людзей, да якіх найцяжэй дастукацца. Яны таксама хацелі б жыць па-іншаму. Яны таксама хочуць пераменаў дзесьці глыбока ў душы. Але яны пакуль яшчэ не наважваюцца казаць пра гэта адкрыта. І, мабыць, не да канца разумеюць, да якой цудоўнай краіны гэтыя перамены прывядуць. Таму першая катэгорыя людзей, да якой я хацела б звярнуцца, гэта вы, мілыя бабулі і нашыя дзядулі, якія баяцца гэтых пераменаў. Але я вам хачу патлумачыць. Вы думаеце, што калі прыйдзе новы прэзідэнт, вам не будуць плаціць пенсіі? Дарагія мае, вам пенсіі плаціць не прэзідэнт, вам пенсіі плацяць вашыя дзеці, вашыя ўнукі. Вы гэтыя пенсіі зарабілі, вы гэтыя пенсіі выпакутавалі. І праз тое, што памяняецца прэзідэнт, прыйдзе новы, яны не стануць меншыя, яны стануць большыя. Таму што нашыя пенсіянеры — гэта наш прыярытэт, яны паважаныя людзі. Будучы прэзідэнт, вось паверце мне, яму не патрэбныя будуць палацы, яму не патрэбныя будуць самалёты з залатымі ўнітазамі. Усе свабодныя сродкі, якія будуць у дзяржаве, будуць выдаткоўвацца менавіта на вас. На вас, якія аддалі свой працу на карысць гэтай краіны. Не бойцеся пераменаў! Пенсіі нікуды не падзенуцца, яны будуць станавіцца толькі вышэйшымі. І вы ў краме цяпер не будзеце выбіраць, што вам купіць: або паесці, або лекі. Вы будзеце купляць сваім унукам падарункі і за грошы, якія вам будуць плаціць, будзеце жыць годна. Не бойцеся гэтага!

Наступная катэгорыя, якая апынулася ў гэтай катэгорыі не па сваёй волі, я так думаю, а праз прагнілую сістэму, — гэта супрацоўнікі міліцыі, супрацоўнікі АМАПу, МУС і ўсе структуры, якія ахоўваюць нас. Дарэчы, дзякуй вялікі, што сёння супрацоўнікі міліцыі забяспечваюць нам ахову, для нас гэта вельмі важна! Усе гэтыя людзі, на якіх мы звычайна злуем, што нас ДАІ спыняе, міліцыя нас затрымлівае, АМАП скручвае ні ў чым не вінаватых людзей, яны кожны сам па сабе, яны ж добрыя людзі. Яны прыходзяць у свае сем’і, іх гэтак жа любяць жонкі, іх гэтак жа любяць дзеці. Але праз тое, што яны ў гэтай сістэме, яны вымушаныя па сваёй працы выконваць гэтыя загады. Я не думаю, што ім ад гэтага лягчэй. І нашая з вамі задача сёння, цяпер, у гэты адказны момант для нашай краіны, падтрымаць супрацоўнікаў міліцыі, супрацоўнікаў АМАПу, супрацоўнікаў гэтай сістэмы. Вы разумееце, што ў іх у гэтых структурах проста няма павагі адзін да аднаго. У сацсетках распаўсюдзіўся нядаўна аўдыяролік, дзе мы чуем, як начальства размаўляе са сваімі супрацоўнікамі. Там і мацюкі, яны іх называюць па-рознаму. Вы думаеце, ім самім прыемна ў гэтым знаходзіцца? І яны, у сваю чаргу, спаганяць свае негатыўныя пачуцці на звычайных грамадзянах. Так атрымалася, што ў вашай сістэме чалавек чалавеку воўк. Але няўжо вы не стаміліся ад такой непавагі да сябе. Успомніце, як было раней: усе людзі з гонарам казалі: “Нашая міліцыя нас беражэ”. Цяпер такога ніхто сказаць не можа, таму што міліцыю больш баяцца, чым паважаюць. Хлопцы, у вас там, у вашых структурах, у органах цёмна і брудна. Выходзіце з бруду на бок святла!

Трэцяя катэгорыя людзей, да якой я хацела б сёння звярнуцца, якіх я заклікаю на бок усяго народа, — гэта дзяржслужачыя і сябры выбарчых камісій. Вы разумееце, што вашымі рукамі рабілі чорнае, вашымі рукамі праводзіліся фальсіфікацыі. Няўжо сёлета, калі вы бачыце, што 97% насельніцтва за перамены, у вас здрыганецца рука і вы возьмеце такі грэх на душу і сфальсіфікуеце гэтыя выбары. Азірніцеся, усе людзі вакол вас хочуць пераменаў. І не трэба сябе апраўдваць тым, што вы баіцеся, вы баіцеся страціць працу. Мы ўсе баімся, мы прывыклі баяцца. Але цяпер той самы час, калі кожны павінен пераступіць свой страх. Вы думаеце, мне не страшна? Сябры, мне страшна кожны дзень! Але я ўстаю, я збіраю сваю волю ў кулак, я пераступаю свой страх і іду да вас, іду далей, іду насустрач перамозе!

Вераніка Цапкала

blank

Я таксама хацела б падзякаваць нашым грамадзянам, якія знаходзяцца за мяжой. З тых ці іншых прычын яны мусілі пакінуць Беларусь. Але паглядзіце, як яны салідарныя з намі ў гэтым годзе. Паглядзіце на ўсе тыя ланцугі салідарнасці, якія праходзяць у еўрапейскіх краінах: у Англіі, у Францыі, у Германіі (у Германіі, дарэчы, будзе 1-га жніўня), у Польшчы. Вы паглядзіце, што адбываецца! Я звяртаюся да вас: да тых беларусаў, якія жывуць за межамі нашай краіны. Мы бачым вашую падтрымку, мы адчуваем вашую падтрымку і мы вам удзячныя!

Досыць нам знявагі, хамства! Досыць нам, што наш беларускі народ, які заўсёды быў адзіны народ, дзеляць на сваіх і чужых. Усіх чужых за іншадумства садзяць у турму. Гэта нармальна?

Марыя Калеснікава

blank

ПЧаму неабходна прагаласаваць за Святлану Ціханоўскую? Святлана не толькі моцная і гераічная жанчына, Святлана — наш квіток у шчаслівую і свабодную Беларусь. Перамога Святланы — гэта гарантыя нашага вызвалення. Пасля перамогі Святланы Ціханоўскай на выбарах, мы правядзём новыя сумленныя выбары з удзелам Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага, Валерыя Цапкалы ды іншых альтэрнатыўных кандыдатаў. Выбары, на якіх ваш голас палічаць, а не выкінуць у смецце.
Сябры! Вы неверагодныя і вы заслугоўваеце лепшага жыцця! Ні ў якім выпадку не галасуйце датэрмінова. Ніхто не мае права прымушаць вас да гэтага. Гэта незаконна!

blank

blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank blank

Фото: Паша Кричко

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu