Скаргі абароны засталіся без задавальнення. Адвакаты будуць абскарджваць рашэнне у Мінскім гарадскім судзе і працягваць змагацца за вызваленне Машы і Макса.

На суд па скарзе Марыі сёння прыйшлі прадстаўнікі амбасад Германіі, Аўстрыі, ЗША, Швецыі. Раней зварот у падтрымку Марыі пісала віцэ-прэзідэнт Бундэстага Клаўдзія Рот, а таксама экс-міністр унутраных спраў Герхарт Баўм.

Калегі Максіма Знака таксама працягваюць патрабаваць ягонага вызвалення і спынення крымінальнага пераследу. Петыцыю ўжо падпісалі 174 беларускія адвакаты. Гэта ўнікальны прыклад адвакацкай карпарацыйнай салідарнасці. Раней больш 50 калегаў Макса падпісалі хадайніцтвы пра асабістае даручальніцтва і прыйшлі ў суд з намерам выступіць даручальнікамі для змены меры спынення калегу.

Максіма пераследуюць за выраз прафесійнай думкі, Машу — за грамадзянскую пазіцыю. Ніхто з іх не заклікаў да дзеянняў, якія скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Як падтрымаць Марыю і Максіма: пішыце ім лісты, каб яны ведалі — мы на волі кожны дзень працягваем змагацца за вызваленне ўсіх палітычных зняволеных. Мы разам!

Марыя Калеснікава: Турма № 8, вуліца Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222160
Максім Знак: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu
blank Мы хотели бы показывать вам уведомления о последних новостях и обновлениях на сайте
Dismiss
Allow Notifications