17 жніўня ўрад склаў паўнамоцтвы перад «зноў абраным прэзідэнтам».

Гэта прадугледжана артыкулам 106 Канстытуцыі, і гэтае дзеянне ўжо адбылося.

Нагадаю, што тэрмін дзеючага прэзідэнта сканчаецца 5 лістапада. Згодна з артыкулам 83 Канстытуцыі РБ толькі пасля інаўгурацыі зноў абраны прэзідэнт паўнамоцны прызначаць новы ўрад. Інаўгурацыя павінна быць праведзеная да 9 лістапада. Аднак ужо 19 жніўня Прэзідэнт прызначыў новы ўрад. Да правядзення цырымоніі інаўгурацыі Ўрад не можа быць прызначаны.

Больш таго, па артыкулу 106 Канстытуцыі Прэм’ер-міністр прызначаецца Прэзідэнтам са згоды Палаты прадстаўнікоў. Гэта азначае, што пасля інаўгурацыі належыць таксама атрымаць згоду Палаты прадстаўнікоў і толькі пасля гэтага можа быць сфарміраваны склад новага ўрада.

На бягучы момант новы ўрад прызначаны прэзідэнтам з парушэннем заканадаўства.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu