19 лютага на пасяджэнні Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці будзе разглядацца пытанне пра спыненне дзеяння ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці.

«Праваабарончая супольнасць звязвае ціск на адваката Людмілу Казак выключна з ажыццяўленнем ёй абароны Марыі Калеснікавай. Умяшанне ў дзейнасць адвакатаў з боку Міністэрства юстыцыі і супрацьдзеянне аказанню юрыдычнай дапамогі палітзняволеным і ахвярам рэпрэсій з’яўляецца недапушчальным», — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў на сайце ПЦ «Вясна».

Дарэчы, гэта ўжо чацвёрты адвакат Марыі, які трапляе пад удар. Раней ліцэнзіі пазбавілі Аляксандра Пыльчанку, які прадстаўляў інтарэсы Віктара Бабарыкі і Марыі, Ілля Салей, адвакат Марыі, знаходзіцца пад хатнім арыштам, а Максім Знак — пяць месяцаў у СІЗА.

Мы патрабуем спыніць палітычныя пераслед адвакатаў за іх прафесійную дзейнасць.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu