Лічба дня: 167 001 подпіс

Сябры, мы выходзім на фінальны этап падпісной кампаніі з натхняльным вынікам. Цяпер у нашым актыве 167 001 пацьверджаны подпіс. Наперадзе ў нас цэлы тыдзень для асабістых рэкордаў у агульную скарбонку каманды.

Колькасць подпісаў, якія мы яшчэ не апрацавалі ў штабе, уражвае! Унёсак кожнага з вас неацэнны. Дзякуй за ваш энтузіязм і веру ў перамогу. Мы ганарымся кожным з вас, ганарымся быць часткай такой каманды мары. Дзякуй за тое, што вы ёсць і за тое, што вы робіце.

Сёння стартуе заключны этап збору подпісаў — час для новых здзяйсненняў. Мы верым у вас, сябры. Верым у вашых сяброў і знаёмых, родных і блізкіх, калег і суседзяў. Давайце парадуем адзін аднаго новымі перамогамі.

Як можна пакінуць свой подпіс:

  1. Пакінуць заяўку на подпіс. З Вамі звяжуцца члены ініцыятыўнай групы і возьмуць подпіс.
  2. Прыехаць з пашпартам на адзін з пунктаў збору подпісаў. Паглядзець іх можна на карце пікетаў тут.

Інфармацыя для сяброў ініцыятыўнай групы:

  1. Запоўненыя падпісныя лісты можна здаць тут.
  2. Важна! Апошні дзень прыёму падпісных лістоў — 14 чэрвеня. Кожны ліст перад падачай у ЦВК павінен прайсці працэдуру верыфікацыі.

Вельмі просім вас здаваць лісты як мага часцей. А мы іх памяняем на чыстыя бланкі падпісных лістоў.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu