Гэта кароткая гісторыя пра каманду смелых і таленавітых рабят, якія некалькі месяцаў змагаліся і працягваюць змагацца са злом і несправядлівасцю – гісторыя пра штаб Віктара Бабарыкі.
Яна зараз кароткая – таму што яшчэ не скончылася. Марыя ў СІЗА, Максім і Ілля затрыманыя. Антону, Івану і яшчэ многім цудоўным людзям са штаба давялося зьехаць, яшчэ больш іншых цудоўных людзей, якія былі за кадрам, зараз не на волі.
Нас забіралі, забіралі нашых сяброў, цярпелі нашыя месцы працы, турбаваліся нашыя бацькі. Але ніхто з нас ні на хвіліну не пашкадаваў аб тым, чым займаецца. Аб гэтым не шкадуе зараз Марыя, не шкадуюць Максім і Ілля
Мы захопленыя ўсімі неверагоднымі беларусамі, мы ганарымся быць у нашых шэрагах, мы верым у перамогу і разам з вамі працягваем (голасам Марыі Калеснікавай) дзяўбсці, дзяўбсці, ДЗЯЎБСЦІ!
“Хітрамудры” план уладаў такі – частку беларусаў пасадзіць, частка зьедзе сама, для трэцяй часткі яны ўключаць Майка і Ніка. Але на месца кожнага беларуса пад вартай – прыдуць трое, замест аднаго зьехаўшага – трое вярнуцца, а тых, хто смяецца над глупствам улады, робіцца ўсё больш і больш.
Мы патрабуем уладу вярнуць нам нашых сяброў і калег. Мы просім беларусаў не сумаваць, а працягваць штодня выказываць сваю нязгоду са злачыннымі і незаконнымі дзеяннямі.
Мы ўсе – неверагодныя! Разам – пераможам!