Сябры, мяне клічуць Іван Краўцоў, і я — прадстаўнік штаба Віктара Бабарыкі.

Учора мы ўсе бачылі бадзёрую і энергічную Марыю Калеснікаву, і нягледзячы на тое, што гэта відэа было запісана да яе затрымання — нічога не змянілася. Марыя ўсё гэтак жа поўная сіл і ўпэўненасці, чаго і ўсім нам жадае.

Зараз хочам коратка падсумаваць і распавесці вам пра нашыя планы. Пра нашыя агульныя з вамі планы.

Канстытуцыя.

У свой час улады ўжо пракруцілі пару фэйкавых рэферэндумаў і цяпер плануюць разыграць тую ж карту. Дзякуй, не трэба. Мы самі будзем вырашаць і абіраць сваю Канстытуцыю. То, як улады лічаць галасы і як яны выціраюць ногі аб законы, мы назіраем ужо доўгі час. Няўжо гэтыя людзі лічаць, што мы дазволім ім урывацца ў нашую Канстытуцыю? Хуткім часам платформа «Голас» запусціць праект пра Канстытуцыю, у якім змогуць узяць удзел усе беларусы.

Крымінальныя справы па факце гвалту і катаванняў.

Не існуе таго часу, за які мы маглі б забыцца на генацыд беларускага народа, створаны ўладай. Не існуе такіх словаў і дзеянняў, пасля якіх мы маглі б прабачыць генацыд беларускага народа, створаны ўладай. Мы не забудземся, мы не прабачым. Пакуль вінаватыя не будуць пакараныя, ніхто з нас не супакоіцца. Хуткім часам будзе запушчана новая ініцыятыва. Мы даможамся крымінальных спраў і кары.

Выкрадзеныя выбары.

Запушчаны праект супольнасці «Сумленныя людзі» — «Справа пра фальсіфікацыю», у рамках якой беларусы працягваюць збіраць доказы таго, што вынікі выбараў былі падробленыя. Ужо ёсць больш за 300 пляцовак, на якіх вядзецца збор, больш за 80 тысяч подпісаў сабрана і знаходзіцца ў апрацоўцы. У нас будуць доказы, каб прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых.

Сябры, сачыце за нашымі навінамі і падтрымлівайце грамадзянскія ініцыятывы. Кожны сумленны чалавек павінен узяць удзел у праектах «Сумленных людзей»:

Усе гэтыя праекты вы знойдзеце па спасылцы ў апісанні да відэа. Нас чакаюць вялікія справы.

Сёння роўна месяц, як на вуліцах Мінска не чутныя крокі Марыі Калеснікавай. Амаль месяц, як Максім Знак і Ілля Салей не ідуць у ЦВК з чарговай тоўстай ташачкай скаргаў. Чатыры месяцы, як Віктар і Эдуард Бабарыка не ўсміхаюцца з экранаў вашых тэлефонаў.

Штаб Віктара Бабарыкі пацярпеў, але не склаў рукі. Мы працягваем змаганне за нашу агульную волю. Цяпер мы ўсе — не штаб Бабарыкі, штаб Ціханоўскай ці штаб Цапкалы. Мы ўсе — штаб беларусаў, якія з зайздроснай зацятасцю ідуць да сваёй агульнай і шчырай мэты.

Сябры, мы — неверагодныя!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu