Интервью адвоката Виктора Бабарико

Аляксандр Пыльчанка даў інтэрв’ю Марыне Коктыш з «Народнай Волі» і распавёў пра ўмовы ўтрымання Віктара Бабарыкі ў СІЗА КДБ.

Публікуем фрагменты гутаркі, поўнае інтэрв’ю можаце прачытаць па спасылцы.

– Аляксандр Уладзіміравіч, скажыце, ці прад’явілі абвінавачванне Бабарыку і паводле якіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса?

– Пад пагрозай крымінальнай адказнасці нам, адвакатам, забаранілі называць артыкулы Крымінальнага кодэкса, паводле якіх прад’яўленае абвінавачванне.

– Дарэчы, у Віктара Бабарыкі маюцца прэтэнзіі да ўмоваў утрымання?

– Да персаналу прэтэнзій няма. Умовы ўтрымання – як у многіх. Ёсць праблемы быту. Праз нядопуск нас да Віктара Дзмітрыевіча 18 чэрвеня ён не змог паведаміць, якія яму перадаць асабістыя рэчы. Рэжым прыёму перадач: панядзелак, серада, пятніца. Таму ўвесь гэты час ён быў у офісным адзенні. Спальнае месца ў яго – дадатковае. Так званы «верталёт» – ставіцца паміж іншымі ложкамі на ноч. Гэта значыць, што днём у камеры прыткнуцца няма куды.

– Аляксандр Уладзіміравіч, і ўсё-такі: што скажаце аб прад’яўленым Віктару Бабарыку абвінавачванні?

– Як я казаў раней, артыкулы мы не маем права называць, таму я іх і не агучваю. А з пункту гледжання зместу абвінавачванняў – я задаволены, калі можна так выразіцца. Чакаю не дачакаюся, калі яго абвесцяць дзяржаўныя СМІ або службовыя асобы! Бо для іх таямніцы папярэдняга расследавання звычайна не існуе. А ў нас з’явіцца магчымасць па ім выказацца.

– На ваш погляд, чаму такія жорсткія ўмовы да інфармацыі па гэтай справе?

– Не ведаю. І гэта нам не тлумачыцца. Мяркую, гэта звязана з праблемамі па наяўнасці аб’ектыўных доказаў. Адна справа – заявіць пра неабвержныя і шматлікія доказы таму, хто іх тлумачыць вельмі свабодна, на сваё разуменне. Іншая – сабраць следчаму гэтыя доказы ў форме, прадугледжанай КПК. І калі такая проблемка маецца, то разлічваць даводзіцца толькі на «царыцу-ўратавальніцу» – поўную таямнічасць і абмежаванне інфармацыі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu