Раніцай 11 чэрвеня супрацоўнікі ДФР прыйшлі з ператрусам у галаўны офіс Белгазпрамбанка, а таксама ў офісы кампаній «ПрыватЛізінг», «Кампары» і «Кентаўр». Віктар Бабарыка правёў экстраную прэс-канферэнцыю. Прыводзім ключавыя моманты.

Белгазпрамбанк праходзіў розныя праверкі, апошняя была скончаная ў студзені 2020 года. Ніводная з праверак не выявіла істотных парушэнняў, якія маглі б быць прычынай такіх дзеянняў у адносінах да супрацоўнікаў банка, як сёння.

Напрошваецца выснова, што дзеянні сённяшняга дня носяць заказны, палітычны характар. Я гэтага не сцвярджаю, але логіка можа быць. Я лічу гэта недапушчальным, таму што выкарыстанне любога становішча і любых інструментаў, незаконных для ціску, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Увесь цынізм заключаны ў тым, што гэтыя дзеянні накіраваныя не на мяне. Да таго, што гэтыя дзеянні будуць накіраваныя на мяне, я гатовы. Але цынічна накіроўваць іх на людзей, віна якіх у тым, што яны працавалі ў арганізацыі, якой кіраваў я, або з’яўляюцца маімі сябрамі.

Я прашу прабачэння ва ўсіх, каго закранулі гэтыя непрыемнасці. І заклікаю праваахоўныя органы выконваць заканадаўства нашай краіны.

Адзіным правільным спосабам паводзінаў у гэтай сітуацыі будзе працяг нашых дзеянняў.

Члены нашай ініцыятыўнай групы сказалі: «Мы выйдзем і працягнем яшчэ больш актыўна працаваць па зборы подпісаў!». Так ужо атрымліваецца, што любыя дзеянні, накіраваныя супраць нас, выклікаюць зваротны эфект. Яны стымулююць людзей галасаваць за змены і патрабаваць гэтых змен.

Давайце працягваць збіраць подпісы і пакажам, што той Беларусі, якая была раней, больш не існуе.

Нічога не бойцеся! Разам пераможам!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu