Цяпер па ўсёй краіне судзяць беларусаў за выказванне грамадзянскай пазіцыі, за салідарнасць, за выкананне прафесійнай дзейнасці. Гэта можа быць ваш сусед, аднакласнік, калега, сябар.
Хутка таксама пачнуцца судовыя працэсы над валанцёрамі штаба Бабарыкі.
Суд павінен забяспечыць галоснасць судовага разбору і даць магчымасць быць у адкрытым судовым пасяджэнні асобам, што не з’яўляюцца ўдзельнікамі працэсу і журналістам. Неабгрунтаванае абмежаванне доступу грамадзянаў у залу суда не дапускаецца.
Большасць судовых працэсаў — адкрытыя, таму па законе прыйсці на пасяджэнне можа кожны грамадзянін, узяўшы з сабой пашпарт. Праўда, на практыцы з-за вялікай колькасці слухачоў частку людзей могуць не пусціць, тлумачачы тым, што скончыліся месцы ў зале, ці спасылаючыся на каранавірус, якога то няма, то ён ёсць.
Прыйсці на суд — адна з формаў салідарнасці з палітзняволенымі і іх роднымі, а таксама права грамадзянаў. Мы — разам!