Golos

Да нас паступае мноства зваротаў з асцярогай, што 9 і 10 жніўня ў Беларусі не будзе інтэрнэту. Але мы не хочам жыць у Паўночнай Карэі, хочам – у свабоднай Беларусі! Менавіта таму важна зарэгістравацца на платформе «Голас» ужо цяпер, а даслаць фота з галасавання тады, калі гэта будзе магчыма. Платформа будзе прымаць фотаздымкі і пасля дня выбараў!

Што ТРЭБА рабіць:

2 фота запоўненага бюлетэня – з асноўнага і зваротнага боку – трэба даслаць у чат-бот «Голасу» ў Viber або Telegram 9 жніўня ці пазней, як толькі гэта стане магчымым. БЕЗ пашпарта і сэлфі, ТОЛЬКІ бюлетэнь.

Чаго НЕ трэба рабіць:

Публікаваць у сацыяльных сетках фота запоўненага бюлетэня ў дзень выбараў 9 жніўня, таму што гэта будзе расцэньвацца як агітацыя.
Скідваць фота нам на пошту, у паведамленні або каментары – яны не будуць залічаныя!

❗️ Важна! З аднаго акаўнта ў месенджары можна даслаць фота толькі аднаго бюлетэня! Адзін нумар тэлефона = 1 голас выбаршчыка!

Чаму фатаграфаваць бюлетэнь – законна?

Кожны мае правы, гарантаваныя Выбарчым кодэксам. Калі на Вас ціснуць, ветліва папрасіце паказаць артыкул ВК, у якім напісана пра забарону фатаграфавання. Памятайце, такога артыкула ў Выбарчым кодэксе няма! Таму спакойна прагаласуйце і сфатаграфуйце свой бюлетэнь з двух бакоў.

На што спасылацца, калі Вам перашкаджаюць?

«Бюлетэнь запаўняецца выбаршчыкам у кабіне або пакоі для таемнага галасавання. Пры запаўненні бюлетэня забараняецца прысутнасць каго б там ні было, акрамя выбаршчыка». Артыкул 52 Выбарчага кодэкса.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu