16 студзеня суд Партызанскага раёна не задаволіў скаргі абароны Марыі Калеснікавай на падаўжэнне тэрміну зняволення пад вартай да 8 сакавіка. Цяпер Марыя — у СІЗА-1 на Валадарскага.

Нягледзячы на марозны дзень, закрытае судовае пасяджэнне і суботу, да будынка суда дашлі сябры Машы, неабыякавыя беларусы і прадстаўнікі амбасад.

Вынікі судовага пасяджэння для абароны былі прадказальныя, але адвакаты і сама Марыя будуць абскарджваць рашэнне Партызанскага суда.

Людміла Казак пракаментавала вынікі пасяджэння, а бацька Машы Аляксандр Калеснікаў расказаў, што перажывае за здароўе дачкі ў сувязі з нядаўнім пераводам з Жодзіна ў Мінск. Глядзіце дэталі ў відэа.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu