25 траўня Віктар Бабарыка ў другі раз сустрэўся з удзельнікамі ініцыятыўнай групы і адказаў на пытанні прысутных. Сустрэчу наведала больш за сто чалавек. Кожнаму прысутнаму выдадзеная рэспіраторная маска.
На сустрэчы Віктар Дзмітрыевіч распавёў аб працэсе і нюансах, якія могуць паўстаць пры зборы подпісаў: «Мы лічым, што 100 тысяч подпісаў — мінімум, які мы збярэм, напэўна, не выходзячы з кватэры. Але нам важна, каб вы максімальна прыклалі намаганні, каб нас было больш на гэтым этапе».
Дарэчы, сіламі нашай ініцыятыўнай групы сабрана 35.000 подпісаў! І гэта толькі пачатак!
Віктар Бабарыка падкрэсліў, што для выключэння памылак і паўтораў, будзе праведзеная паўторная верыфікацыя подпісаў.
Поўны стрым з сустрэчы 25 мая глядзіце на YouTube.
Разам пераможам!