Шаноўныя сябры!
Сёння колькасць вашых подпісаў, афіцыйна пададзеных у цэнтральную выбарчую камісію, вырасла да 120 000! На бягучы момант агульная колькасць сабраных подпісаў – 335 000, з іх праверана – 220 000. Гэта вялікі і істотны крок да нашай мэты, але зусім не мяжа нашых намаганняў!
У наступныя тры дні мы працягнем збіраць вашыя подпісы, а таксама рупліва правяраць ужо сабраныя. Калі вы з“яўляецеся сябрам ініцыятыўнай групы, запрашаем вас здаваць сабраныя лісты ў штаб на праверку. Калі ж вы хацелі аддаць подпіс за вылучэнне Віктара Бабарыкі ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, але яшчэ не паспелі гэтага зрабіць, то яшчэ маеце такую мажлівасць – па ўсіх адрасах пікетаў збор доўжыцца да 18 чэрвеня!
Дзякуй вам усім – разам переможам!